Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева
Jump to navigation
Jump to search
Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1946 (74 гады) |
Месца нараджэння | Бяла-Слаціна, Балгарыя |
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990) |
Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева (13 лютага 1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя) — беларускі рэжысёр оперы, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975-94 гг. рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У беларускім тэатры паставіла оперы «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж. Б.Пергалезі (1981), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1986), «Чароўная флейта» В. А. Моцарта (1987).
У 2002-2009 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2