Мардоўнік круглагаловы
Мардоўнік круглагаловы | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Echinops sphaerocephalus L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Мардоўнік круглагаловы[3], Дзед[4], Мардоўнік[5] (Echinops sphaerocephalus) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна 1-2 м вышынёй.
Корань мясісты стрыжневы.
Сцябло адзіночнае, прамастаячае, уверсе галінастае, круглявае 70-150 см вышынёй[6].
Лісце чарговае, пёрыста-рассечанае, даўжынёй 10-20 см, шырынёй 4-10 см. Зверху цёмна-зялёнае, шурпатае ад жалезістых валасінак.
Кветкі трубчастыя, сабраны ў буйныя шарападобныя суквецці дыяметрам 3-5 см. Венчыкі бледна-блакітныя ці белыя, пылавікі цёмна-блакітныя. Цвіце ў чэрвені-ліпені.
Плод — цыліндрычная сямянка даўжынёй 6-8 мм. Пладаносіць у ліпені-верасні.
Цвіце ў чэрвені-жніўні[6].
Арэал і біялогія[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны на Украіне, а таксама на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры[6].
Сустракаецца на пустазельных месцах, у хмызняках. У Беларусі вельмі рэдкая расліна.[6]
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Плады ўтрымоўваюць алкалоіды, галоўным чынам эхінопсін, тлусты алей (да 28 %)[6].
Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]
Да нядаўняга часу плады служылі сыравінай для атрымання медыцынскага прэпарата «Эхінапсін». У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца адвары з насення і настойкі з пладоў пры лячэнні галаўных боляў, эпілептычных прыпадкаў, безуважлівага склерозу і інш. Тлусты алей ўжываецца вонкава пры некаторых скурных захворваннях.
Выбітны позднялетні меданос (багата вылучаемы нектар часам залівае ўсё суквецце; акрамя нектара, меданосныя пчолы збіраюць з мардоўніка круглагаловага бялёсы пылок). Пры спрыяльных умовах надвор’я медоноснасць складае да 1000 кг з гектара суцэльных зараснікаў. Нектар празрысты і бескаляровы, з прыемным і лёгкім рэзкім пахам[7].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Губанов И. А. и др. Культурные растения СССР / Под. редакцией Т. А. Работного. — М.: Мысль, 1976. — С. 337—338.
- Лекарственные растения СССР (культивируемые и дикорастущие) / Под редакцией А. А. Хотина и др. — М.: Колос, 1967. — С. 235—237.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Мордовник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 198—199. djvu