Перайсці да зместу

Марк Аляксандравіч Шумячар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Аляксандравіч Шумячар
Дата нараджэння 13 лютага 1948(1948-02-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2023(2023-03-05) (75 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Марк Аляксандравіч Шумячар (13 лютага 1948[крыніца?], Хмільнык, Вінніцкая вобласць, УССР — 5 сакавіка 2023[крыніца?]) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1971 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін А. А. Шумілін, П. П. Чарняховец). Працаваў у Днепрадзяржынску, у 1973—2004 гадах у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў; з 2004 года ў інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.

Асноўныя працы: генеральныя планы Крычава (1977, 1988), Асіповічаў (1985), Дрыбіна (1989), Гомеля (2002), Мазыра (2003), ПДП цэнтра, Паўночнага жылога раёна, індывідуальнай забудовы Крычава; праекты дэталёвых планіровак Прывакзальнай плошчы (1975) і цэнтра (1978) у Гродне; усходняга жылога раёна ў Магілёве (1976), цэнтра Ліды (1980); жылога раёна ў Новалукомлі (1978); цэнтра Дрыбіна; тэрыторыі ў граніцах вуліц Вясёлкавай — Ціміразева — Нарачанскай у Мінску (2005); жылога раёна Масюкоўшчына ў Мінску (2005); тэрыторыі ў межах вуліц КлумаваА. КашавогаШчарбакова ў Мінску (2007).

Праекты рэгенерацыі: гістарычнай часткі цэнтра Мсціслава (1985); гістарычнай часткі цэнтра Навагрудка (1987). Праекты забудовы: тэрыторыі ў граніцах вуліц Вясёлкавай — Ціміразева — Нарачанскай у Мінску (2005); мікрараёнаў Масюкоўшчына-3,4, 5,6 у Мінску (2006-09); установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» па вул. Кіжаватава, 58 у Мінску (карэктура; 2007-08).

За распрацоўку новага генеральнага плана Гомеля ўзнагароджаны Ганаровым граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2003) і Гомельскага гарвыканкама (2003). У рэспубліканскім конкурсе, які праводзіцца БСА (2003), за распрацоўку генеральнага плана г. Гомеля ганараваны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Горадабудаўнічы праект»

  • Шумячер Марк Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шумячер Марк Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)