Марк Рутэ
Марк Рутэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mark Rutte | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Петэр Балкенэндэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іазіяс ван Артсен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1967[1][2][…] (54 гады) |
||||||
Веравызнанне | Пратэстанцкая царква Нідэрландаў[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, гісторык, настаўнік | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Марк Рутэ (нідэрл.: Mark Rutte; 14 лютага 1967, Гаага) — нідэрландскі палітык, прэм'ер-міністр Нідэрландаў з 14 кастрычніка 2010 года.
Нарадзіўся ў шматдзетнай рэфармацкай сям'і. Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю. У 2002 годзе стаў дзяржаўным сакратаром (намеснікам міністра) працы і сацыяльнай абароны, у 2004 годзе — дзяржаўным сакратаром па адукацыі, культуры і навуцы. У 2006 годзе быў абраны кіраўніком ліберальнай Народнай партыі за волю і дэмакратыю. На парламенцкіх выбарах 2010 года яго партыя атрымала 1 926 551 (20,5 %) галасоў і 31 месца ў парламенце. Падчас перадвыбарнай кампаніі Рутэ абяцаў значнае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў і памяншэнне матэрыяльнай дапамогі для імігрантаў з мэтай барацьбы з насупствамі эканамічнага крызісу.
14 кастрычніка 2010 года быў прызначаны новым прэм'ер-міністрам Нідэрландаў каралевай Беатрыкс, хаця складванне кіруючай кааліцыі яшчэ не скончылася. Народная партыя за волю і дэмакратыю стварыла кааліцыю з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Абедзве партыі разам мелі толькі 52 дэпутацкіх месца пры 76 неабходных. Урад будзе падтрымліваць ультраправая Партыя волі, якая, аднак, не будзе прадстаўлена міністрамі. На пасадзе прэм'ер-міністра Рутэ мае намер скараціць дэфіцыт бюджэту, павялічыць пенсійны ўзрост на адзін год і ўзмацніць жорсткасць правілаў іміграцыі ў краіну.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142715522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Mark Rutte // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mark Rutte // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142715522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 https://www.rijksoverheid.nl/regering/bewindspersonen/mark-rutte/cv
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 сакавіка 2020.