Мархлеўск
Вёска
Мархлеўск
|
Мархле́ўск[1] (трансліт.: Marchlieŭsk, руск.: Мархлевск) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/%D0%A4%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BA_%D1%96_%D0%B2%D1%91%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%9B%D1%96%D1%81%D1%86%D0%B2%D1%96%D0%BD_%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%86%D0%B5_%D0%A4._%D0%A4._%D0%A8%D1%83%D0%B1%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%B0.png/220px-%D0%A4%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BA_%D1%96_%D0%B2%D1%91%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%9B%D1%96%D1%81%D1%86%D0%B2%D1%96%D0%BD_%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%86%D0%B5_%D0%A4._%D0%A4._%D0%A8%D1%83%D0%B1%D0%B5%D1%80%D1%82%D0%B0.png)
Паводле звестак заснавальніка і першага дырэктара Хойніцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага, у 1874 годзе побач з вёскай Лісцвін на землях аднаіменнага фальварку графа Ракіцкага аселі і заснавалі сядзібы сем’і Міхала Шацілы і Фелікса Цішкевіча. Пазней тут жа пасяліўся Антон Караткевіч. Гэтак узнікла аколіца Лісцвін. У метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла за 1876 год згаданая таксама сям’я Куліцкіх, якая жыла ў засценку Лісцвін.[2] На 1909 г. у аколіцы Лісцвін Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні было ўжо 42 двары з 210 жыхарамі.[3]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA_%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%86%D0%B5_%D0%93%D0%B5%D0%BD%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%B1%D0%B0_%D0%A0%D0%9A%D0%9A%D0%90_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96_%D1%96_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%B2%D1%8B._1935_%D0%B3.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA_%D0%BD%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%86%D0%B5_%D0%93%D0%B5%D0%BD%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%B1%D0%B0_%D0%A0%D0%9A%D0%9A%D0%90_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96_%D1%96_%D0%9B%D1%96%D1%82%D0%B2%D1%8B._1935_%D0%B3.jpg)
У слоўніку Я. Н. Рапановіча сцвярджаецца, нібы да 1925 года паселішча мела назву Лісцвінская Слабада[4][A]. Але і пасля перайменавання, як засведчылі В. П. Пічукоў і М. І. Старавойтаў ў сувязі з пераходам у тым жа 1925 годзе да васьміпольнага севазвароту, яно называлася аколіцай Мархлеўск, не слабадой. З 1938 года, як і паўсюдна ў Беларусі, аколіца пачала звацца вёскай[6].
Найбольш актыўная забудова адбывалася ў 1920-я гады. З 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года цэнтр Мархлеўскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Мархлеўску меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[7]. У 1930 годзе ў Мархлеўску 41 двор, 204 жыхары, 82 % з якіх складалі каталіцкія альбо «польскія» сем’і. Тады ж арганізаваны калгас імя Юльяна Мархлеўскага, працавала кузня. 14 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 233 жыхары. У складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Паселічы).
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ НГАБ у Мінску. Ф. 1115. Воп. 1. Спр. 42. А. 158адв. — 159
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 107
- ↑ Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск, 1986. С. 99, 109
- ↑ Гл.: Багамольнікава Н. А. Структурныя змены і працэс перайменаванняў у айканіміі Гомельшчыны. // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2010. № 4 (61). С. 11
- ↑ Пичуков В. П., Старовойтов М. И. Гомельщина многонациональная (20 — 30 е гг. XX в.) (далей: ГМ). Выпуск I. — Гомель, 1999. С. 56, 91
- ↑ ГМ. С. 213, 214
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх