Веляцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аграгарадок
Веляцін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1541 год
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
СААТА
3254836011
Веляцін на карце Беларусі ±
Веляцін (Беларусь)
Веляцін
Веляцін (Гомельская вобласць)
Веляцін

Веляці́н[1] (трансліт.: Vieliacin, руск.: Велетин) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае[правіць | правіць зыходнік]

Ці не ўпершыню Веляцін згаданы ў дакуменце ад 6 кастрычніка 1541 года з запісам аб узаемных саступках грунтоў у Брагінскім маёнтку князя Аляксандра Міхайлавіча Вішнявецкага і ў Астраглядаўскім маёнтку князя Дзмітрыя Раманавіча Відыніцкага (Любецкага) з жонкай Феннай Палазовічаўнай. Належаў князю Вішнявецкаму[2]. Месціўся ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, з сярэдзіны 1569 года — Каралеўства Польскага.

Згодна з актам аб раздзеле маёнтку Брагін 1574 года паміж князямі-братамі Міхаілам і Аляксандрам Аляксандравічамі Вішнявецкімі «Село Велетин з бояры путными, з людми заседелыми и незаседелыми, з даню грошовою и медовою, з кгрунты, дубровами, чертежами, полями и сеножатми» дасталося князю Аляксандру[3]. З падатковага рэестру Кіеўскай зямлі 1581 года вядома, што Веляцін належаў удаве княгіні Аляксандры з дому Капустаў Вішнявецкай і было ў ім восем двароў сялян-агароднікаў, з якіх выбіралася па 4-6 грошаў[4]. Працягвалі тут жыць і баяры путныя.

Потым да 1622 года часткай Брагінскіх добраў з вёскай Веляцін валодаў князь Адам Аляксандравіч Вішнявецкі, у якога ў 1603 годзе знаходзіўся на службе будучы самазванец на расійскім пасадзе Ілжэдзмітрый I. З 1641 года Веляцін перайшоў ва ўласнасць князя Іераміі Міхала, які зноў аб’яднаў Брагінскі маёнтак малодшай галіны роду Вішнявецкіх у адных руках. Пасля яго смерці ў 1651 годзе вёска пэўны час была ўладаннем сына, будучага караля Міхала Карыбута, але апошні саступіў яе маці княгіні Грызельдзе Канстанцыі з роду Замойскіх Вішнявецкай. Каля 1672 года Брагінскія добра дасталіся пляменніку княгіні пану Станіславу Канецпольскаму, а ў 1682 годзе, паводле тэстамэнта, — яго родзічу пану Яну Аляксандру Канецпольскаму, ваяводзічу бэлзскаму. Пад 1687 годам у справе Оўруцкага гродскага суда Веляцін названы сярод паселішчаў, зруйнаваных шматмесяцовым пастоем казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. У кожным з чатырох двароў тут карміўся адзін казак са сваім канём[5]

Пасля смерці ў 1719 годзе серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага і працяглага (яшчэ і пры жыцці дзедзіча) знаходжання ў заставе ў паноў Сілічаў[6], каля 1733 года Веляцін стаў уласнасцю князя Міхала Сервацыя са старэйшай галіны роду Вішнявецкіх, які менавіта тады ўпершыню падпісаўся «графам на Брагіне»[7]. Праз дзесяць гадоў як спачыў князь Міхал, у 1754 годзе, Брагінскі маёнтак (у тым ліку Веляцін) быў куплены ў яго дачкі княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францам Антоніем Ракіцкім, ашмянскім войскім. Нашчадкі апошняга валодалі ім яшчэ і ў другой палове XIX стагоддзя.

У 1754 годзе з 23 двароў (×6 — каля 138 жыхароў) вёскі Веляцін Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 3 злотых, 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 14 злотых, 10 грошаў[8].

Перапісы яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі пражыванне ў Веляціне адпаведна 11, 4 чалавек (głow), прыналежных да Брагінскага кагала, і хрысціяніна (пагалоўшчыне не падлягаў)[9]. Магмыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасць яўрэяў у вёсцы, роўна як і на прыняцце адным з іх (напэўна, галавой сямейства) хрысціянства.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Веляцін — у межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[10]. У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, сказана што вёска Веляцін была ў заставе ад Людвіка Прозара[A] ў пана суддзі оўруцкага Міхала Паўшы, хоць уласнікамі яго з’яўляліся графы Ракіцкія[11]; гэткая падвойная застава, надта пашыраная ў Рэчы Паспалітай і ў дарэформавай Расійскай імперыі.

Згодна з «Фармулярнай ведамасцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 года, вёска Веляцін з 83 душамі мужчынскага і 69 душамі жаночага полу належала пану Міхалу Ракіцкаму[12]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 285 жыхароў вёскі Веляцін з'яўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Багаяўленскай царквы, 5 мужчын і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[13].

У парэформенны перыяд Веляцін – у Мікуліцкай воласці. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Веляцін заставаўся ў прыходзе Мікуліцкай царквы[14]. 29 мая 1881 года ў выніку пажару згарэла 57 двароў. На 1909 год у вёсцы Веляцін налічвалася 80 двароў 602 жыхары[15].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міра з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Веляцін у складзе Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[16].

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасля другога ўзбуйнення БССР, з 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года Веляцін — цэнтр сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. У пачатку 1930 года тут створаны калгас «Бальшавік», працавалі вятрак, кузня. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 99 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 года 862 жыхары, цэнтр калгаса «Бальшавік». Існавалі 9-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы садок, аддзяленне сувязі, крама, швейная майстэрня.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Так, скарыстоўваючы імя жонкі, часам падпісваўся абозны Караль, каб браць удзел у справах павета альбо вырашаць маёнтковыя праблемы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 1. S. 3, 4
  3. http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — Мінск, 2000. С. 188
  4. Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 38
  5. Архив Юго-Западной России. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 152
  6. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  7. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  8. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 190; гл. таксама: С. 13-15, 20-22
  9. Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 711
  10. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  11. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  12. НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66
  13. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 681
  14. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
  15. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 25
  16. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл.
  • Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. — Poznań, 2007
  • Мацук А. Брагін // Князі Вишневецькі. — Київ, 2016(2017). С. 213—215
  • Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389
  • Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 4 — 7, 12 — 15, 23 — 27

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]