Марыя Барысаўна Осіпава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Барысаўна Осiпава
руск.: Мария Осипова
Марыя Барысаўна Осіпава.jpg
Мянушка Ганна Чорная, «Чапля»
Дата нараджэння 27 снежня 1908(1908-12-27)
Месца нараджэння вёска Серкавіцы, Талачынскі раён, Віцебскай вобласці Беларусі
Дата смерці 5 лютага 1999(1999-02-05) (90 гадоў)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сувязі Алена Рыгораўна Мазанік
Надзея Віктараўна Траян
Commons-logo.svg Марыя Барысаўна Осiпава на Вікісховішчы

Марыя Барысаўна Осіпава (27 снежня 1908, вёска Серкавіцы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 5 лютага 1999, Мінск) — удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне. Член КПСС з 1928 г. У 1941 г. арганізавала падпольную групу ў Мінску, сувязная партызанскіх атрадаў, арганізатар падрыхтоўкі знішчэння Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (29.10.1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1926 г. М. Б. Осіпава на партыйнай і савецкай рабоце. У 1935 годзе скончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу, у 1940 — Мінскі юрыдычны інстытут. Пасля вызвалення Беларусі вярнулася ў Мінск і актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранага вайной горада. Затым працавала ў апараце Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіля Іванавіча Казлова, ўзначальвала аддзел па памілаванні пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларусі, была членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР, членам рэспубліканскага Камітэта абароны міру. У 1947—1963 гадах яна абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 2—5-га скліканняў. Немалаважная заслуга М. Б. Осіпавай у рэабілітацыі членаў мінскага падполля, абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацысцкімі акупантамі. Марыя Барысаўна паручылася больш чым за тры сотні ўдзельнікаў антынацысцкага руху.

У 1988 г. Марыя Осіпава ўваходзіла ў склад Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў у Курапатах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]