Марыя Лук’янаўна Біешу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марыя Лук'янаўна Біешу)
Марыя Біешу
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 жніўня 1935(1935-08-03)[1][2] ці 5 мая 1934(1934-05-05)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2012(2012-05-16)[4]
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Румыніі Румынія[5]>
Сцяг СССР СССР >
Сцяг Малдовы Малдова
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог, палітык
Пеўчы голас сапрана
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Калектывы Малдаўскі тэатр оперы і балета імя А. С. Пушкіна
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1990
Ордэн Леніна  — 1990 Ордэн Леніна  — 1984 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1976 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1960
Ордэн Рэспублікі, Малдова
Ордэн Рэспублікі, Малдова
Медаль «Mihai Eminescu»
Медаль «Mihai Eminescu»
Ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені
Ордэн святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені
Народны артыст СССР— 1970 Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1974
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Лук’янаўна Біе́шу (малд.: Maria Bieşu; 19352012) — савецкая малдаўская камерная спявачка, оперная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана) і педагог. Народная артыстка СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Малдовы (1968) Ленінскай прэміі (1982) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 3 жніўня 1935 года у сяле Валінцір (цяпер у Штэфан-Водскім раёне Малдовы).

Скончыла школу ў родным сяле і ў 1951 годзе паступіла на факультэт агралесамеліярацыі сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Леова. Спявала ў самадзейнасці. У 1955 годзе была прынята без экзаменаў у Кішынёўскую дзяржаўную кансерваторыю (цяпер Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў) у клас педагога С. Л. Зарыф’ян, у якой правучылася чатыры гады.

Падчас вучобы, у 19581960 гадах выступала з аркестрам народных інструментаў Ансамбля песні і танца «Флуераш».

Скончыла ў 1961 годзе Кішынёўскую кансерваторыю па класе П. А. Батэзат і адразу пасля дзяржаўных экзаменаў атрымала запрашэнне ў Малдаўскі тэатр оперы і балета ў Кішынёве.

Член КПСС з 1979 года. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 7—11-га скліканняў (1966—1989) ад Малдаўскай ССР[6].

З 1980 года выкладала ў Кішынёўскай кансерваторыі. З 1987 года  старшыня Саюза музычных дзеячаў Малдовы. З 1992 года віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза музычных дзеячаў (Масква).

Марыя Біешу памёрла 16 мая 2012 года ад рэдкай формы лейкеміі ў кішынёўскай бальніцы «Лечсанупр» Дзяржаўнай канцылярыі Рэспублікі Малдова[7][8][9]. Пахавана на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Тоска, Чыа-Чыа-сан (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж. Вердзі). Лаўрэат Міжнародных конкурсаў імя П. І. Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіа, 1967).

Ушавананне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Maria Biesu // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Maria Bieshu // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Музыкальная энциклопедия / под ред. Ю. В. КелдышМ.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973. Праверана 16 жніўня 2022.
  4. Умерла Мария Биешу Праверана 12 ліпеня 2012.
  5. Народжаным на тэрыторыі Румыніі аўтаматычна давалася румынскае грамадзянства
  6. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
  7. Lenta.ru: О высоком: Умерла молдавская оперная певица Мария Биешу
  8. A murit Maria Bieșu Архівавана 19 мая 2012.
  9. Умерла известная певица Мария Биешу Архівавана 26 лютага 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]