Марыя Ячыноўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Ячыноўская
Дата нараджэння 1858
Месца нараджэння
Дата смерці 1922
Месца смерці
Краіна
Бацька: Ян Ячыноўскі[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты фартэпіяна

Марыя Ячыноўская-Кімант (Кімант-Яцына; 1858?, Шаўлі, сучасн. Літва — 1922) — піяністка, кампазітар, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі з Беларусі. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю.

Жонка літоўскага дзеяча Яна Кіманта (Кімантаса). Швагерка беларускага дзеяча Вацлава Іваноўскага.

У 1914 арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, літоўцаў і рускіх), скампанавала музыку аперэты «Залёты» на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча (паст. з А. Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914-18) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.

Да 1986 дзейнасць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцаліне Кімант-Япыне.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Купала Я. Залётыя Аперэтка В. Дуніна-Марцінкевіча // Наша ніва. 1915. 6 лют.;
  • Навіна А. Марыя Кімонтовая // Беларускі звон. 1922. № 18;
  • Янушкевіч Я. Марыя Ячыноўская-Кімант // ЛіМ. 1986. 29 чэрв.