Мары Дрэслер
Мэры Дрэслер | |
---|---|
Marie Dressler | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1934[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | кінаактрыса, кінапрадзюсар, тэатральная актрыса, сцэнарыст, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1914 – 1933 |
Узнагароды | «Оскар» (1931) |
IMDb | ID 0237597 |
![]() |
Мары Дрэслер (англ.: Marie Dressler, 9 лістапада 1868 — 28 ліпеня 1934) — канада-амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дрэслер, народжаная Лэйла Мары Корбер, нарадзілася ў канадскім горадзе Кобарг 9 лістапада 1868 года ў сям’і аўстрыйца Аляксандра Рудольфа Корбера і яго жонкі Ганны Хендэрсан. Яе акцёрскі талент выявіўся яшчэ ў дзіцячым узросце, а яе кар’ера на сцэне пачалася яшчэ ў 14 гадоў. У 1892 годзе яна дэбютавала на Брадвеі. Мары першапачаткова хацела стаць опернай спявачкай, але ўсё ж схілілася да вадэвіля. У пачатку 1900-х гадоў яна была ўжо адной з самых яркіх зорак у вадэвіля. У 1909 і 1910 гадах запісала 2 пласцінкі на «Edison Records».
У 1902 годзе яна пазнаёмілася з маладым канадскім акцёрам Макам Санетам і дапамагла яму атрымаць працу ў тэатры. Пасля таго як Санет стаў уладальнікам уласнай кінастудыі ён запрасіў Мары на ролю Цілі Бэнкс у свой фільм «Перапынены раман Цілі» (1914). У наступныя чатыры гады яна з’явілася яшчэ ў некалькіх фільмах, перш чым зноў не вярнулася ў вадэвілі.
У 1919 годзе пасля страйку акцёраў у Нью-Ёрку Акцёрская асацыяцыя прызначыла Дрэслер сваім першым прэзідэнтам. У 1927 годзе Мары патрапіла ў чорны спіс тэатральных прадзюсараў з-за таго, што прытрымлівалася жорсткай пазіцыі ў многіх акцёрскіх выступах. Але ў Мары заставалася шмат прыхільнікаў і сярод іх быў уладальнік MGM канадзец Луіс Б. Майер. Менавіта ён дапамог Дрэслер у 1927 годзе аднавіць яе кінакар’еру. Мары хутка дасягнула поспеху як кінаактрыса ў камедыях, нягледзячы на тое, што ўжо ёй ужо было 60 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Marie Dressler // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Marie Dressler // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://wfpp.cdrs.columbia.edu/pioneer/ccp-marie-dressler/ Праверана 5 чэрвеня 2019.
- ↑ https://www.mariedressler.ca/more-about-marie/marie-bio/childhood-leila-koerber
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт прысвечаны Мары Дрэслер (англ.)
- Сайт Мары Дрэслер (англ.)