Мацвей Генрыхавіч Манізер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацвей Генрыхавіч Манізер
Дата нараджэння 5 (17) сакавіка 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1966(1966-12-20)[2][3] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Генрых Мацвеевіч Манізер[d]
Жонка Алена Аляксандраўна Янсан-Манізер[d]
Дзеці Гуга Мацвеевіч Манізер[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар
Месца працы
Жанр манументальная скульптура[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак сацыялістычны рэалізм
Уплыў на Фуад Абдурахманаў
Партыя
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Мацве́й Ге́нрыхавіч Ма́нізер (руск.: Матвей Генрихович Манизер; 17 сакавіка 1891, Санкт-Пецярбург — 20 снежня 1966) — расійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1933). Народны мастак СССР (1958). Акадэмік АМ СССР (1947). Віцэ-прэзідэнт АМ СССР (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1950).

Мацвей Манізер стварыў шэраг твораў, якія сталі класікай сацыялістычнага рэалізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мацвей Манізер нарадзіўся 5 (17 сакавіка) 1891 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вядомага мастака Генрыха Манізера. Брат Генрыха Манізера.

У 1908—1909 гадах вучыўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца, у 1909—1911 гадах у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, у 1911—1916 гадах — у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Выхаванец В. А. Бяклемішава, пад наглядам якога ствараў скульптуры на біблейскія і міфалагічныя тэмы[4].

3 1926 года член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Выкладаў у Ленінградскай Акадэміі мастацтваў (1921—1929, 1935—1941, 1945—1947), маскоўскіх інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (з 1946) і мастацкім інстытуце (з 1952).

У 1937—1941 гадах старшыня праўлення ЛА СМ РСФСР. З 1941 года жыў у Маскве. Член УКП(б) з 1941 года. 3 1947 года правадзейны член і віцэ-прэзідэнт АМ СССР.

Мацвей Генрыхавіч Манізер памёр 20 снежня 1966 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў пераважна ў галіне манументальнай бронзавай скульптуры. Зазнаў уплыў позняга акадэмізму[5].

Стварыў шэраг помнікаў манументальнай скульптуры, у тым ліку:

Да ліку найбольш вядомых прац Манізера адносіцца скульптура «Дыскабол», гісторыя якой узыходзіць, па ўспамінах аўтара, да серыі прац «на фізкультурныя тэмы», выкананай у 1926 годзе сумесна з А. А. Янсан-Манізер і Т. С. Кірпічнікавай:

«Гэтыя параўнальна невялікія рэчы пасля атрымалі распаўсюджанне ў бронзавых і цынкавых адліўках завода „Чырвоны Выбаржац“, прызначаных для прызаў. Адна з гэтых фігурак, патрапіўшы ў Харкаў, паслужыла нагодай для заказу вялікай фігуры „Дыскабол“, якую я выканаў у 1927 годзе. Бронзавыя адліўкі яе знаходзяцца ў Харкаве і ў Парках Культуры і Адпачынку ў Ленінградзе і ў Маскве»

— М. Г. Манизер[7]

У 1940-я гады скульптарам была выканана статуя А. С. Пушкіна для новага будынка вакзала ў горадзе Пушкін (станцыя Дзіцячае сяло).

Выканаў статуі і скульптурнай групы для станцый маскоўскага метрапалітэна «Плошча Рэвалюцыі» (1936—1939) і «Ізмайлаўскі парк» (1944)[5] Маскоўскага метрапалітэна. Найбольш вядомая станцыя «Плошча Рэвалюцыі», дзе ў нізкіх вуглах арачных праходаў размешчаны вялікія фігуры з атрыбутамі розных родаў дзейнасці — пагранічнік з сабакам, птушніца з курыцай, малады рабочы з шасцярэнькай і г.д. У 1943 годзе перадаў прысуджаную яму Сталінскую прэмію сумай 100 000 рублёў у Фонд абароны.

Сярод твораў таксама партрэтаў і інш. Аўтар кнігі «Скульптар пра сваю работу» (т. 1—2, 1940—1952)[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе са скульптурам Аленай Аляксандраўнай Янсан[ru] (1890—1971) меў сына Гуга[ru] (1927—2016), які стаў мастаком.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Манизер Матвей Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Манизер Матвей Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Matvey Manizer // Grove Art Online, Grove Dictionary of Art Online / J. TurnerOUP, 1998.
  4. art-100.ru.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Манізер Мацвей Генрыхавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  6. М. Золотоносов. Можно ли из ЦПКиО сделать парк тоталитарного периода? Город’812 Online; фото отливки в Москве; ещё фото отливки в Москве; фото из альбома «И это тоже Харьков…»
  7. Манизер, М. Г. Скульптор о своей работе. - Москва, Ленинград, 1940.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]