Перайсці да зместу

Анікшты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Анікшты
літ.: Anykščiai
55°32′04″ пн. ш. 25°06′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Уцянскі
Раён Анікшчэйскі
Сянюнія Анікшчэйская
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1442
Горад з 1956
Вышыня цэнтра 75 м і 74 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 8 638 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 381
Паштовы індэкс LT-29001
kurortuasociacija.lt/… (літ.)
Паказаць/схаваць карты
Анікшты (Літва)
Анікшты
Анікшты

Ані́кшты[2], таксама Анікшчэй (літ.: Anykščiai) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Анікштаўскага раёна Уцянскага павета.

Праз горад праходзіць чыгунка Панявеж — Свянцяны. Размешчаны за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (Святой, прыток Віліі). Анікшты знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.

Першыя згадкі паселішча датаваны 1442 годам[3]. У XVI ст. пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 года прывілеем вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Гарадскі касцёл

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.

У 1902 годзе пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікштаў была яўрэямі, якія практычна ўсе знішчаны нацыстамі у гады Другой сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшты ў складзе Літоўскай рэспублікі, з 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

ГодКолькасць
2001 11 964 [1]
2002 11 897 [1]
2003 11 856 [1]
2004 11 677 [1]
2005 11 507 [1]
2006 11 149 [1]
ГодКолькасць
2007 11 415 [1]
2008 11 208 [1]
2009 10 988 [1]
2010 10 854 [1]
2011 10 610 [1]
2012 10 392 [1]
ГодКолькасць
2013 10 196 [1]
2014 9 968 [1]
2015 9 800 [1]
2016 9 580 [1]
2017 9 177 [4]
2018 8 839 [1]
ГодКолькасць
2019 8 642 [5]
2020 8 496 [5]
2021 8 697 [1]
2022 8 496 [5]
2023 8 638 [1]
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
  3. Baranauskas, Tomas. Drumstas vanduo Anykščių istorijos ištakose, Lituanistica, 2022, nr. 3 (129), p. 250-253.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.