Машэка
Выгляд
Сцэна са спектакля «
Машэ́ка[1][2] — герой беларускага народнага падання, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання, каля магілы забітага Машэкі ўзнік Магілёў[3].
Фальклорны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза Машэкі звярталіся Еўсцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімір Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў оперу «Машэка».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ Беларуская міфалогія 2004.
- ↑ Легенды і паданні / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — С. 274—277.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Машэ́ка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Вугік І. Машэ́ка // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 311. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.