Вольга Уладзіміраўна Галіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вольга Уладзіміраўна Галіна
Вольга Уладзіміраўна Александроўская
Вольга Уладзіміраўна Галіна.jpg
Імя пры нараджэнні Вольга Уладзіміраўна Грудзінская
Дата нараджэння 11 (23) сакавіка 1899(1899-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1980(1980-12-04) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія
Тэатр
Узнагароды

Вольга Уладзіміраўна Галі́на (па мужу Александроўская, дзявочае Грудзінская; 11 (23) сакавіка 1899, Жалудок Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён) — 4 снежня 1980, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1946)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1906 годзе сям’я Грудзінскіх пераехала ў Вільню. У 1909 годзе Вольга паспяхова вытрымала ўступныя экзамены і стала вучаніцай жаночай гімназіі, дзе пачалося яе першае сапраўднае знаёмства з культурай і мастацтвам. Раз на тыдзень гімназісты звычайна хадзілі ў тэатр на ранішнія спектаклі. Тут Грудзінскія пражылі да 1914 годзе[2].

З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў Тулу, дзе Вольга паступіла ў мясцовую гімназію і скончыла яе з залатым медалём. Цяжкія ўмовы, голад вымусілі сям’ю Грудзінскіх пераехаць ва Украіну. 18-гадовая Вольга засталася ў Туле, каб хоць так аблегчыць жыццё бацькоў. Апынуўшыся адна, дзяўчынка падала заяву ў тэатральную студыю і паспяхова вытрымала экзамены[2].

Партрэт працы мастака Л. Рана. 1960

Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 годзе на Украіне. У 1921 годзе ў трупе палітаддзела 45-й савецкай стралковай дывізіі(руск.) бел..

У 19231962 актрыса ў БДТ-1 (Мінск)[1], пачынала працаваць пад кіраўніцтвам Е. Міровіча. У 19481963 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод найбольш значных роляў Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова(руск.) бел.), Купавіна («Ваўкі і авечкі(руск.) бел.» А. Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М. Горкага), Ранеўская(руск.) бел., Аркадзіна («Вішнёвы сад(руск.) бел.», «Чайка(руск.) бел.» А. Чэхава)[1]. Сярод іншых роляў: Ганка («Машэка» Е. Міровіча), Яворская («Мост» Я. Рамановіча), Паляжаева («Неспакойная старасць» Л. Рахманава(руск.) бел.), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе(ісп.) бел.» Лопэ дэ Вэга), сіньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепей(руск.) бел.» А. Астроўскага), Карэніна («Жывы труп(руск.) бел.» Л. Талстога), Багаеўская («Варвары» М. Горкага, Дзяржаўны рускі тэатр БССР)[1].

Выступала ў перыядычным друку з успамінамі пра дзеячаў беларускага тэатра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-разважаннямі пра сутнасць акцёрскага майстэрства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе ўдастоена звання Народнай артысткі БССР. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1940) і двойчы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948, 1955)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Галина Ольга Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134-135. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 ГАЛІНА ВОЛЬГА

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]