Менскі павет
Выгляд
(Пасля перасылкі з Менскі павет (Вялікае Княства Літоўскае))
Менскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата скасавання | 1793 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стст. Сталіца — Менск.
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 60%[1].
У склад Менскага павета ўваходзілі тэрыторыі Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкоўскага старостваў (дзяржаўных воласцяў) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Апроч Менска, уключаў наступныя гарады і мястэчкі: Барысаў (да 1662[2]), Бярэзань-Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладзечна, Радашковічы, Ракаў, Смалявічы, Свіслач[3].
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні»[4].
Зноскі
- ↑ Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
- ↑ Гісторыя Барысава ў датах(недаступная спасылка) на сайце газеты «Гоман Барысаўшчыны»
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 296.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 295.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Менскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 295—296. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. — С. 209—210.
- Powiat miński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339