Герб Мазамбіка
Герб Мазамбіка | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Заснаванне | 1929 |
Герб Мазамбіка быў прыняты ў 1990 г. у Канстытуцыі артыкулам 194. Артыкул ясна заяўляе праект і значэнне герба. Уяўляе сабой кола механізму, абмежаванае сцебламі кукурузы і цукровага трыснёгу. У сярэдзіне прысутнічае чырвонае сонца па карце Мазамбіка ў зялёных, і сініх хвалях, аўтамат AK-47, перакрыжаваны з матыкай, і кнігай. Вянок прывязаны стужкай, якая ўтрымоўвае назву краіны.
Сцябло кукурузы і цукровага трыснёга сімвалізуюць багацце (як апісана ў артыкуле 194 канстытуцыі), кола - сімвал рабочай сілы і прамысловасці, кніга сімвал адукацыі, матыка - «сялянства і вытворчасць сельскай гаспадаркі», AK-47 для «абароны і пільнасці», і чырвоная зорка сімвал сацыялізму, але як паказана ў канстытуцыі Мазамбіка, павінна «сімвалізаваць дух міжнароднай салідарнасці людзей Мазамбіка». Чырвонае сонца сімвалізуе стварэнне новага жыцця.
У 2005 годзе апазіцыйная партыя РЕНАМА паднімала пытанне аб змене дзяржаўнай сімволікі, у тым ліку і аб пазбаўленні ад «Калашнікава» у гербе і на сцягу, аргументуючы гэта тым, што «нацыянальныя сімвалы былі прынятыя ў іншым гістарычным кантэксце. Мы жывем у новай рэальнасці, якую неабходна адлюстраваць». Аднак гэтая прапанова была адхілена парламенцкай большасцю Мазамбіка.