Уладзіслаў Паўлюкоўскі
Уладзіслаў Паўлюкоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (13) мая 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1955 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, перакладчык, пісьменнік, паэт |
Уладзіслаў Паўлюкоўскі (пс.: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У. І. Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул. Паў-скі; У. І.; У.-І.; Ў. П.;) — (1 (13) мая 1895, в. Ініца, Наваградскі павет — 8 верасня (ці 8 лістапада) 1955, Вільня) — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і гарадскую школу ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы.
Падчас Першай сусветнай вайны служыў у расійскім войску ў чыне прапаршчыка. Ваяваў пад час грамадзянскай вайны ў Расіі.
У 1920 вярнуўся ў родную вёску Ініца. У сярэдзіне 1920-х пераехаў у Вільню. Прымаў удзел у дзейнасці БСРГ.
Пачаў друкавацца з 1926 года. Творы пабачылі свет у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Яго графіка аздабляла мастацкія кніжкі, календары, падручнікі.
У 1926 годзе арыштаваны, зняволены ў Лукішках. Дзякуючы апеляцыйнаму суду вызваліўся ў 1927 годзе.
На працягу 1928—1929 выдаў тры кнігі; (частка з іх прысвечаны вязніцы: вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў расійскіх класікаў (Л. Талстой, М. Зошчанка).
Ізноў арыштаваны ў 1939, Змешчаны ў канцлагер Бяроза-Картузскі. Пасля нападу СССР на Польшчу, вызваліўся. Пакінуў успаміны пра знаходжанне ў лагеры «Арышты; Бяроза і Воля».
З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І. Луцкевіча. З 1945 да 1948 — дырэктар Літаратурнага музея А. Пушкіна ў Вільні.
29 жніўня 1948 арыштаваны. Перавезены ў Мінск. Асуджаны да 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
- Сон Гаўрылы і розныя вершы. Вільня, 1928
- Апавяданні. Вільня, 1929
- Клім бабаю і іншыя жарты. Вільня, 1929
- Арышты; Бяроза і Воля (1 частка), 2-я частка, успаміны. 1940
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- ПАУЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 1. — Мн:, 2007.
- Багдановіч Вячаслаў // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Этнографы Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Вязні Бяроза-Картузскага канцлагера
- Зняволеныя Лукішскай турмы
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне