Морыц Саксонскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Морыц Саксонскі
ням.: Hermann Moritz Graf von Sachsen
Maurice de Saxe (1696-1750).PNG
Партрэт пэндзля Латура
Дата нараджэння

28 кастрычніка 1696(1696-10-28)[1][2][3]

Месца нараджэння

Гослар, Ніжняя Саксонія, Германія[4]

Дата смерці

30 лістапада 1750(1750-11-30)[1][5] (54 гады)

Месца смерці

Замак Шамбор

Месца пахавання

Царква Святога Тамаша[d]

Бацька

Аўгуст Моцны

Маці

Аўрора фон Кёнігсмарк[d]

Дзеці

Марыя-Аўрора Саксонская[d]

Прыналежнасць

Шаблон:Сцягафікацыя/курфюрства Саксонія
Royal Standard of the King of France.svg Францыя

Званне

Галоўны маршал Францыі

Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ордэн Белага арла
Commons-logo.svg Морыц Саксонскі на Вікісховішчы

Граф Морыц Саксонскі (ням.: Hermann Moritz Graf von Sachsen, 28 кастрычніка 1696, Гослар — 30 лістапада 1750, Шамбор) — французскі палкаводзец, маршал Францыі (1744), галоўны маршал Францыі (1747).

Жыццё і служба[правіць | правіць зыходнік]

Морыц Саксонскі — пазашлюбны сын караля польскага і курфюрста саксонскага Аўгуста Моцнага ад Аўроры фон Кёнігсмарк.

У 14 гадоў быў адпраўлены бацькам служыць пад начальствам Яўгенія Савойскага ў вайне за іспанскую спадчыну. Браў удзел у баявых дзеяннях супраць французаў у Фландрыі. У 1711 годзе атрымаў тытул графа саксонскага[6]. У 1719 годзе бацька аддаў пад яго начальства нямецкі полк, і малады Морыц здолеў набыць павагу старэйшых праведзенымі ў ім паляпшэннямі, асабліва ў плане страявой падрыхтоўкі і мушкетнага агню.

Калі каля 1720 года ў Еўропе наступіла зацішша, Морыц аддаўся распуснаму жыццю, якое не спынілася і з пераходам яго ў французскую армію, але не замінала яму займацца сур'ёзным вывучэннем матэматыкі, фартыфікацыі і наогул ваеннай справы. Абранне яго герцагам курляндскім не адбылося з прычыны процідзеяння Расійскай імперыі, якая асцерагалася яго шлюбу з герцагіняй-удавой Ганнай Іаанаўнай.

З асаблівым адрозненнем дзейнічаў ён у вайне, выкліканай спрэчкамі аб польскім прастоле. Але ў поўнай сіле яго правадырскі талент выявіўся толькі ў вайне за аўстрыйскую спадчыну, пры аблозе і штурме Прагі (1741) і ўзяцці Эгера (1742), а таксама пры ваенных дзеяннях у паўднёвым захадзе Германіі. Насуперак інтрыгам зайздроснікаў Людовік XV у сакавіку 1744 года ўзвёў Морыца ў званне маршала Францыі і даручыў яму камандаванне французскай арміяй у Фландрыі.

Тут пад уплывам поглядаў на ваеннае мастацтва, якія панавалі тады, Морыц ператварыўся ў вельмі асцярожнага галоўнакамандуючага, які старанна пазбягаў бітваў і пераважна займаўся аблогамі крэпасцей; але ў кампаніях 17451747 гадоў, калі ён ужо цалкам самастойна камандаваў арміяй, прызначанай для заваявання аўстрыйскіх Нідэрландаў, маршал шукаў бітваў у адкрытым поле і, нягледзячы на цяжкую хваробу (вадзянку), атрымаў перамогі пры Фантэнуа (1745), Ракуры (1746) і Лаўфельдэ (1747). У гэту вайну талент Морыца выявіўся ў поўнай сіле; ён быў узведзены ў званне галоўнага маршала.

Пяру Морыца належыць выдатны трактат пра вайну і ваенную справу («Reveries»), які служыў у XVIII стагоддзі галоўнай крыніцай для вывучэння ваеннага мастацтва. У гэтым сачыненні нямала думак, якія значна апярэдзілі век Морыца (ідэя аб агульнаабавязковай вайсковай павіннасці; фарміраванні легіёнаў — самастойных тактычных адзінак — з 3 родаў зброі, зброі, зараджанай з казны; узмацненні агню пяхоты, замене хлеба сухарамі і капялюшоў каскамі).

Паколькі Морыц быў пратэстантам, яго пахавалі не ў Парыжы, а ў Страсбуры, у царкве Святой Фамы (галоўнай лютэранскай царкве горада). Раскошная грабніца Морыца Саксонскага служыць адной з мясцовых славутасцей.

Яго сувязь з актрысай Адрыянай Лекуўрор і яе атручанне суперніцай ляглі ў аснову сюжэту п'есы Э. Скрыба і оперы «Адрыяна Лекуўрор». Адна з незаконнанароджаных дочак Морыца стала бабуляй пісьменніцы Жорж Санд.

У мастацкай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Морыц Саксонскі — адна з галоўных дзеючых асоб рамана «Сын Аўроры» — другога з дылогіі «Кроў Кёнігсмаркаў» французскай пісьменніцы Жульеты Бенцоні (першы раман дылогіі — «Аўрора» — распавядае пра яго маці — Аўрору фон Кёнігсмарк).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118584146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Maurice de Saxe // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Maurice de Saxe // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Мориц Саксонский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Brockhaus Conversations-Lexikon 1809

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Мориц, маршал Саксонский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.