Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей
Мсьціслаў, паштовая станцыя.jpg
Заснаваны 1 ліпеня 1988
Месцазнаходжанне
Памеры фонду звыш 20000
Агульная плошча 301 м²
Выставачная плошча 210 м²
Адрас 213453, Магілёўская вобласць, г. Мсціслаў, вул. Калініна, 49
Тэлефон +375 224044915
mstislavl.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей — музей у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчаны ў будынку былой пошты канца XIX стагоддзя, размешчаным па вуліцы Калініна, 49.

Гэта адзіны ў Магілеўскай вобласці гісторыка-археалагічны музей, значная частка яго экспанатаў была атрымана падчас археалагічных раскопак Л. В. Аляксеева, М. А. Ткачова, А. А. Трусава[1].

У вёсцы Малая Багацькаўка размешчаны філіял музея «Літаратурны музей імя М. Гарэцкага», дзе прадстаўлены дзве экспазіцыі «Жыццё і дзейнасць М. Гарэцкага» і этнаграфічна-бытавая[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей заснаваны 1 ліпеня 1988 г. паводле загаду № 33 ад 6 чэрвеня 1988 г. упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама[3], адчынены для наведвальнікаў у маі 1995 года[1].

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2001 год пастаянная экспазіцыя, створаная ў 1995 годзе, была прысвечана мсціслаўскай мінуўшчыне і мела два раздзелы: «Мсціслаў — імя старажытнае»; «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Мсціслава ў XII — пач. XX ст.». Колькасць прадметаў асноўнага фонду складала 9982 адзінак, агульная плошча музейных будынкаў складае 301 м², экспазіцыйна-выставачная плошча — 210 м²[3].

Станам на 2009 год гульная колькасць музейных прадметаў складала 20 359, з іх асноўнага фонду 12 152, дапаможнага — 8 207, у т.л. рэдкая нумізматычная калекцыя[2].

Зараз пастаянная экспазіцыя займае тры залы: «Духоўныя крыніцы зямлі Мсціслаўскай», «З гісторыі Мсціслаўшчыны ад старажытнасці да к. XVIII ст.» «Павятовы горад Мсціслаў» — якія адлюстроўваюць асноўныя вехі гісторыка-культурнага развіцця рэгіёна. Дэманстрацыйная плошча музейных зал складае 290 м²[2] Колькасць экспанатаў музея перавышае 20 тысяч (2012), з іх болей за 12 тысяч уваходзіць у асноўны фонд. Найбольш цікавай калекцыяй з’яўляецца «Археалогія», сярод яе экспанатаў вылучаюцца: пісала XII—XIII стст., крыж-энкалпіён і шкляныя бранзалеты XII—XIII стст., клінападобныя каменныя шліфаваныя сякеры бронзавага веку, самшытавыя грэбні XIII ст., шкляная пячатка з выявай герба князя Ціханавецкага XVII ст., манета комтура крыжакоў (1477—1489), касцяныя накладкі з геаметрычным і раслінным арнаментам XIV—XV стст., кафля з раслінным, геральдычным, геаметрычным, сюжэтным арнаментам XVII ст., нідэрландскі залаты дукат 1652 г., срэбныя манеты Расійскай Імперыі 1848 г. і інш[1].

Асноўнымі формамі культурна-адукацыйнай дзейнасці з’яўляюцца экскурсіі, інтэрактыўныя музейныя заняткі, выставы, навуковыя канферэнцыі. З 2007 года горад прымае фестываль сярэдневяковай культуры «Мсціслаўскі фэст»[1], абавязковым атрыбутам якога з’яўляюцца рыцарскія турніры, штурм замка, агнявое шоу, кірмаш «Горад майстроў», сярэдневяковыя песні і танцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Установа культуры «Мсціслаўскі раённы гісторыка-археалагічны музей»
  2. 2,0 2,1 2,2 Мстиславский районный историко-археологический музей
  3. 3,0 3,1 Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей // Музеі Беларусі=Мuseums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А.Б. Сташкевіч, В.У. Мірончык.. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0308-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей // Музеі Беларусі=Мuseums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А.Б. Сташкевіч, В.У. Мірончык.. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0308-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]