Перайсці да зместу

Зборная Украіны па хакеі з шайбай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украіна
Лагатып
Мянушкі жовто-сині
Федэрацыя Федэрацыя хакея Украіны
Трэнер Расія Андрэй Назараў
Капітан Сяргей Кліменцьеў
Больш усіх гульняў Васіль Баброўнікаў (182)
Бамбардзір Віталь Літвіненка (43)
Першая гульня
Украіна Украіна 1:5 Казахстан Казахстан
(14 красавіка 1992, Санкт-Пецярбург, Расія)
Самая буйная перамога
Бельгія Бельгія 2:37 Украіна Украіна
(13 сакавіка 1993, Блед, Славенія)
Самае буйное паражэнне
Фінляндыя Фінляндыя 9:0 Украіна Украіна
(3 мая 2003, Хельсінкі, Фінляндыя)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 9 (Упершыню 1999)
Дасягненні 9-е месца (2002)

Зборная Украіны па хакеі з шайбай — нацыянальная хакейная каманда Украіны, якая прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах па хакеі з шайбай. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 21 месцы[1]. З 2008 года выступае ў дывізіёне I (другі паводле іерархіі чэмпіянатаў свету).

Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Украіны; генеральны менеджар — Сяргей Шакураў, галоўны трэнер — Андрэй Назараў.

З 1952 да 1991 украінскія хакеісты выступалі ў складзе зборнай каманды СССР. Першая сустрэча незалежнай зборнай Украіны адбылася на таварыскім турніры ў Санкт-Пецярбургу (Расія) 14 красавіка 1992 года супраць зборнай Казахстана; першая афіцыйная сустрэча — з тым жа супернікам 6 лістапада 1992 у Мінску (Беларусь) у рамках кваліфікацыйнага раўнду на чэмпіянат свету ў Дывізіёне «C». Гэтай падзеі папярэднічала стварэнне Федэрацыі хакея Украіны і яе ўваходжанне ў структуру Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (ІІХФ), якое адбылося 6 мая.

З першых гадоў свайго існавання зборная Украіны змагалася ў трэцім дывізіёне хакейнага чэмпіянату свету. Прарыў у эліту адбыўся ў сезоне 1997—1998 гадоў, калі ўкраінцы спярша перамаглі ў турніры Дывізіёна «C», а праз год занялі 1-е месца ў Дывізіёне «B».

Цягам наступных 9 гадоў зборная Украіна заставалася ўдзельніцай элітнага Дывізіёна чэмпіянату свету, страціўшы месца ў сусветнай хакейнай эліце па выніках чэмпіянату свету 2007 года. Найвышэйшае дасягненне ўкраінскай зборнай за час удзелу на найвышэйшым узроўні — 9 месца ў 2002 года.

Каманда Украіны толькі адзін раз здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд для ўдзелу ў хакейным турніры Зімовых Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ўкраінцы распачалі свае выступы ў групе «B» папярэдняга групавога турніру, па хадзе якога здабылі перамогі над зборнымі Швейцарыі і Францыі, а таксама мінімальна саступілі 0:1 зборнай Беларусі. Дзякуючы гэтай перамозе адзіную пуцёўку на асноўны турнір атрымалі беларусы. Першы выступ на Алімпіядзе зборная Украіны скончыла разгромным паражэннем з лікам 2:9 ад зборнай Латвіі ў гульні за 9 месца.

Зборная Украіны (2008)

Алімпійскія гульні

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2002 — 10-е месца

Чэмпіянат свету

[правіць | правіць зыходнік]
Год Месца правядзення Вынік Галоўны трэнер
1993  Славенія 18-е месца
(2-е ў групе «C»)
Аляксандр Фадзееў
1994  Славакія 23-е месца
(3-е ў групе «C»)
Аляксандр Фадзееў
1995  Балгарыя 23-е месца
(3-е ў групе «C»)
Анатоль Багданаў
1996  Славенія 22-е месца
(2-е ў групе «C»)
Анатоль Багданаў
1997  Эстонія 21-е месца
(1-е ў групе «C»)
Анатоль Багданаў
1998  Славенія 17-е месца
(1-е ў групе «B»)
Анатоль Багданаў
1999  Нарвегія 14-е месца Анатоль Багданаў
2000  Расія 14-е месца Анатоль Багданаў
2001  Германія 10-е месца Анатоль Багданаў
2002  Швецыя 9-е месца Анатоль Багданаў
2003  Фінляндыя 12-е месца Анатоль Багданаў
2004  Чэхія 14-е месца Аляксандр Сеўканд
2005  Аўстрыя 11-е месца Аляксандр Сеўканд
2006  Латвія 12-е месца Аляксандр Сеўканд
2007  Расія 16-е месца Аляксандр Сеўканд
2008  Японія 19-е месца
(2-е ў дывізіёне IB)
Расія Уладзімір Галубовіч
2009  Польшча 20-е месца
(2-е ў дывізіёне IB)
Аляксандр Сеўканд
2010  Нідэрланды 19-е месца
(2-е ў дывізіёне IA)
Беларусь Міхаіл Захараў
2011  Украіна 21-е месца
(3-е ў дывізіёне IB)
Канада Дэйв Льюіс
2012  Славенія 22-е месца
(6-е ў дывізіёне IA)
Анатоль Хаменка
2013  Украіна 23-е месца
(1-е ў дывізіёне IB)
Аляксандр Кулікоў
2014  Рэспубліка Карэя Расія Андрэй Назараў

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (22 красавіка 2014).