Музычная прэмія Даём рады

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

"Даём рады" — штогадовая цырымонія ўручэння музычных узнагарод ад беларускай радыёстанцыі Еўрарадыё. Заснаваная ў 2012 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 лютага 2013 года ў мінскім клубе Re:Public адбылося першае ўручэнне ўзнагарод музычнай прэміі «Даём рады» ад Еўрарадыё. Мерапрыемства сабрала больш за 700 чалавек. На сцэне выступілі 6 беларускіх гуртоў: Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt, Clover Club. Вялі канцэрт і цырымонію ўзнагароджання журналісты Еўрарадыё Ілля Маліноўскі і Маша Калеснікава. Прэміі ўручалі астатнія карэспандэнты радыёстанцыі. Другое ўручэнне ўзнагарод прэміі прайшло 7 лютага 2013 года усё ў тым жа мінскім клубе Re:Public. Па выніках галасавання рэдакцыі радыёстанцыі, галоўны прыз — «Гурт-2013» атрымаў гурт Ляпіс Трубяцкі. На канцэрце, які насіў прыпанкаваны характар, выступілі Дай Дарогу!, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana і малады панк-гурт з Мінска Тлушч.

Узнагароды па выніках 2012 года[правіць | правіць зыходнік]

Дата і месца правядзення: 01/02/2013, клуб Re:Public (Мінск).

Удзельнікі канцэрта: Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt, Clover Club

Відэа з канцэрта

Асноўныя намінацыі:

«Гурт 2012» — Дай Дарогу! і Akute

«Альбом 2012» — «Futuremental» ад Yellow Brick Road, «Сквозь гавно» ад Дай Дарогу! і «Не існуе» ад Akute

«Дэбют 2012» — Clover Club

«Надзея 2013» — Re1ikt

«Музычнае відэа 2012» — VEGETABLES «Baloo»

«Фестываль 2012» — «Пікнік.by»

«Сінгл 2012» — Avias «Смецце»

«Сольны выканаўца 2012» — Зміцер Вайцюшкевіч

Жартаўлівыя намінацыі:

Адной з асаблівасцяў прэміі сталі «нестандартныя ракурсы». Еўрарадыё прыгадала і адзначыла самыя дзіўныя і пазітыўныя падзеі, якія здарыліся ў беларускім шоў-бізе за 2012 год. Такім чынам:

«Непатанаючая легенда» — «Рок-каранацыя»

«Няспраўджаныя надзеі, або палёт над металам птушкай» — Аляксандр Памідораў (падчас канцэрта Gods Tower музыка сігануў са сцэны ў залу, але жадаючых падхапіць яго не знайшлося…)

«Шукаем гітару, або чаму на кастынг не ходзяць дзяўчаты, мы ж так у бабылях і застанемся» — гурт Re1ikt, у якога 2012 год прайшоў пад знакам пошукаў новага вакаліста і вяртання старога.

«Выступленне года, ці … фестывалі-фестывалі! Добра вам, а мы не сцалі!» — Chiefs Band. Напярэдадні фестывалю «Пікнік.by» музыкі пасварыліся з арганізатарамі з-за месца ў лайн-апе. Таму, прыехаўшы на «паляну», не прыдумалі нічога лепшага, як пасікаць у кусты і вярнуцца ў Мінск.

«Пытаннечка-2012» — RetroElektro. Музыкі далі Еўрарадыё інтэрв'ю аб вялікіх творчых планах, а на наступны дзень разваліліся.

Узнагароды ад партнёраў

Ад клуба Re:Public: «Самы шалёны канцэрт» — Дай дарогу!

Ад тэлеканала «A-ONE»: тры сертыфікаты на шчыльную ратацыю відэа — Clover Club, Yellow Brick Road і Akute

Прыз ад студыі Osmos: cертыфікат на запіс сінгла — гурт Гаротніца

Узнагароды па выніках 2013 года[правіць | правіць зыходнік]

Дата і месца правядзення: 07/02/2014, клуб Re:Public (Мінск).

Удзельнікі канцэрта: Дай Дарогу!, Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana, Тлушч

Відэа выступлення ўсіх гуртоў

Відэа звароту лідара гурта Franz Ferdinand з нагоды атрымання ім узнагароды

Асноўныя намінацыі:

"Гурт 2013""Ляпіс Трубяцкі

"Альбом 2013"Litvintroll «Чорная панна»

"Еўрапейскі альбом-2013"Franz Ferdinand «Right Thoughts, Right Words, Right Action»

"Дэбют 2013"Tonqi xod

"Музычнае відэа 2013"Ляпіс Трубяцкі — «Месяц»

"Фестываль 2013" — міжнародны фестываль фолк-музыкі «Камяніца»

"Музычны праект-2013" — «Джазавыя суботы ля ратушы»

"Сінгл 2013"Nizkiz «Гуантанама»

"Сольны выканаўца 2013"Зміцер Вайцюшкевіч

Жартоўныя намінацыі:

"Няспраўджаная надзея-2013. Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны танцпола" — кіраўнік студыі «Осмас» Павел Юрцэвіч

Прэмія імя Алісы Жыдовіч — журналісты Дзмітрый Безкаравайны і Таццяна Заміроўская

"Непатанаючая легенда"NRM

Узнагароды ад партнёраў

Ад клуба Re:Public: "Самы шалёны канцэрт"Enter Shikari (Вялікабрытанія). Відэазварот гурта.

Ад цікетсейлера Kvitki.by: прафесійны мікрафон гурту Harotnica

Прыз ад студыі Осмас: 50 гадзінаў запісу для гурта Tonqi xod

Міжнародная сістэма распаўсюджвання музыкі 3plet.com: Litvintroll і Nizkiz — продаж альбомаў на пляцоўцы 3plet.

Узнагароды па выніках 2014 года[правіць | правіць зыходнік]

Дата і месца правядзення: 13/02/2015, клуб Re:Public (Мінск)

Удзельнікі канцэрта: Trubetskoy, Akute, Разбітае сэрца пацана, Мутнаевока, Haina

Асноўныя намінацыі:

“Гурт 2014”Ляпіс Трубяцкі

“Сольны выканаўца 2014”Лявон Вольскі

“Альбом 2014”Akute «Reaĺnaść i Sny»

"Еўрапейскі альбом-2014"Kasabian «48:13»

Дэбют 2014” — Haina

Музычнае відэа 2014” — The UNB — «Крот-фронт»

Фестываль 2014” — «Мост»

"Музычны праект-2014" — «Легенды.Live»

Сінгл/ЕР 2014” — Серебряная свадьба «Ag»

Жартаўлівыя намінацыі:

"Няспраўджаная надзея-2014" — палёт гурта J:морс у Амстэрдам

"Непатанаючая легенда" — Сяргей Міхалок

Расставанне года” — Аляксандр Памідораў, які расстаўся з лішняй вагой

Узнагароды ад партнёраў

Прыз ад студыі Osmos: 50 гадзінаў запісу для гурта Haina

Узнагароды па выніках 2015 года[правіць | правіць зыходнік]

Афіша "Даём рады" ў 2016 годзе. Аўтар: Ігар Назаранка

Дата і месца правядзення: 27/02/2016, клуб Re:Public (Мінск).

Удзельнікі канцэрта: Neuro Dubel, Дай Дарогу!, Dzieciuki, :B:N:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]