Міхалова (вёска, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Міхалова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Міхалова на карце Беларусі ±
Міхалова (вёска, Мінск) (Беларусь)
Міхалова (вёска, Мінск)
Міхалова (вёска, Мінск) (Мінская вобласць)
Міхалова (вёска, Мінск)

Міхало́ва — колішняя вёска, з 1978 года ў складзе Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1557 годзе як двор пана Карэвіча, якому належала сяло Сухараўскае. Назва Міхалова замацавалася ў XIX ст., калі ўласнікам двара быў Міхал Абрампольскі. У 1897 годзе Міхалова — фальварак Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета з 9 жыхарамі[1].

У 1917 годзе ўрочышча, фальварак і 2 хутары Міхалова. Пазней аб’яднаныя ў адну вёску. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне, з 1957 года ў Шчомысліцкім сельсавеце[2]. Вёска моцна разраслася ў 1950—1960-я гады[1].

У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Галоўная вясковая вуліца атрымала назву вуліца Міхалова, другарадныя — 1-ы, 2-гі, 3-ці, 4-ы, 5-ы завулкі Міхалова. Пры будаўніцтве ў 1979—1985 гады мікрараёна Паўднёвы-Захад-4 была знесеная большая частка дамоў па вуліцы Міхалова. У 2000 годзе 5-ы завулак Міхалова пераназваны ў вуліцу Русановіча, у 20102012 гадах амаль цалкам знесены[1]. У 2010-х гадах пры будаўніцтве мікрараёнаў Міхалова-2 і Міхалова-3 знесеная рэшта вясковых дамоў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Назву Міхалова маюць мікрараён, станцыя метро Міхалова, вуліца Міхалоўская. На 2017 год захаваліся вясковыя дамы ў заходняй частцы вуліцы Міхалова, але гэта дамы колішняй вёскі Сухарава.

У 2016 годзе ў Міхалове пры будаўніцтве новага мікрараёна былі знойдзеныя фрагменты арабскага дырхема X стагоддзя і пражскага гроша XIV стагоддзя, бронзавы крыжык XIXII стст. і керамічны посуд XI–XII ды XVIXVII стст[3].

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба Абрампольскіх. Драўляны аднапавярховы будынак сядзібы Абрампольскіх у 1930-х быў прыстасаваны пад вясковую школу, верагодна менавіта ў той час абкладзены цэглай. У 1960-я, калі да невялікага будынка быў дабудаваны яшчэ адзін аб’ём. У пачатку 1980-х былая вясковая школа была прыстасавана пад гарадскую раённую школу мастацтваў з прыбудовай дадатковых памяшканняў. Вакол былой сядзібы захаваліся старыя пасадкі дрэваў – рэшткі сядзібнага парка[1]. Будынак знесены ў 2010-я гады.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]