Пётр Станіслававіч Татарыновіч
Пётр Станіслававіч Татарыновіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Пётра Задума і Мядзведзіцкі |
Дата нараджэння | 2 (14) чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1978 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | святар, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Станіслававіч Татарыновіч (2 чэрвеня (14 чэрвеня) 1896, в. Гайнін, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 верасня 1978, Рым; Псеўданімы: Пётр Задума; Мядзведзіцкі) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец. Прыхільнік беларусізацыі царкоўнага жыцця. Доктар тэалогіі (1950).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Слуцку вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Петраградзе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю. 12 чэрвеня 1921 г. рукапаложаны ў святары. Займаўся рэлігійнай дзейнасцю ў Пінску (1921—1922 гг.), Навагрудку (1922—1924 гг.). У 1924—1926 гг. з'яўляўся прэфектам пачатковых і сярэдняй школ у Баранавічах. П. Татарыновіч арганізаваў там Саюз каталіцкай моладзі, пабудаваў школьную каплічку. За патрыятычнае выхаванне беларускай каталіцкай моладзі пераследаваўся польскімі ўладамі, быў пераведзены на Мазовію. Пасля вяртання служыў у Дамачаве Брэсцкага павета (1927—1932 гг.), дзе аднавіў касцёл, пабудаваў плябанію, каталіцкі народны дом. У 1932—1939 гг. спрыяў пашырэнню уніяцтва на Століншчыне (Гарадная, Альпень, Мерлінскія хутары). У час 2-ой сусветнай вайны супрацоўнічаў з Беларускім камітэтам у Варшаве. Там жа выкладаў рэлігію ў беларускай школе, займаўся душпастырскай працай у базыльянскім касцёле св. Марціна. З Варшавы пераехаў у Вільню, потым — у Мінск. Выступіў з прамовай на Другім Усебеларускім кангрэсе (1944). У канцы вайны П. Татарыновіч апынуўся ў эміграцыі. У лютым 1945 пераехаў з Ротэнбурга (Германія) у Рым.
У 1945—1949 гг. гадах вучыўся ў Папскім інстытуце ўсходніх навук. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне». З 1949 да 15 студзеня 1971 г. быў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана». Займаўся выдавецкай справай. З верасня 1950 да 1975 гг. рэдагаваў і друкаваў у Рыме лацінкай беларускі рэлігійна-грамадскі часопіс «Зьніч» (усяго выйшла 120 нумароў). 26 мая 1961 г. Апостальскі Прастол надаў яму званне прэлата, а ў чэрвені таго ж года прызначыў членам Найвышэйшай рады для эміграцыі. На П. Татарыновіча была ўскладзена адказная задача — апекавацца над беларусамі-католікамі ў эміграцыі. 21 студзеня 1964 г. ён быў зацверджаны дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся ў рэлігійным часопісе «Да злучэння» і іншых заходнебеларускіх выданнях. Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсена (у 1926 у Вільні выдаў яго рэлігійна-філасофскі нарыс «Прыпавесці»). Аўтар (пад псеўданімам Пётр Задума) кніг «Святы Ізідар хлебароб» (Вільня, 1928), «Купалле» (Вільня, 1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (Вільня, 1934). Пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1956 раман Г. Сянкевіча «Quo vadis?». Надрукаваў па-беларуску малітоўнік «Голас душы» (1949), «Святая Эванэлія і Апостальскія Дзеі» (1954 і «Лісты Святых Апосталаў» (1974) у сваім перакладзе з каментарамі, «Пакутныя Псальмы» (1964, вершаваны пераклад Я. Германовіча), «Наўзорную (першую) Імшу Святую літургію» (1965, 1966) і інш. Некаторыя яго творы апублікаваны на італьянскай мове.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вабішэвіч А. М. Татарыно́віч Пётр Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999.
- Вабішчэвіч, А. Беларусы ў свеце: Татарыновіч Пётр // Кантакты і дыялогі. № 6, 1999.
- Вабішчэвіч А. Татарыно́віч Пётр Станіслававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Вабішчэвіч, А. Уніяцтва на заходнебеларускіх землях у 1920—30-я гг. // Брэсцкай царкоўнай уніі — 400: (Матэрыялы міжнар. навук. канф.). Брэст, 1997.
- Невяроўскі, А. Жыццё ў службе Богу і Бацькаўшчыне // Наша слова. 1996. 13 чэрв.
- Сіповіч, Ч. Пралат Пётр Татарыновіч (1896—1978) // Спадчына. — 1996. — № 3. — С.
- Ks. Ad. Stankewicz «Rodnaja mowa ŭ światyniach». — Вільня: Хрысьціянская думка, 1929.
- Elenchus… Pinscensis // Бацькаўшчына. — 1961. — № 50-51. — С.
- Małgorzata Moroz «KRYNICA» — Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu", Беласток, 2001.
- Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w R.P. 1933 i 1934 (stan diecezji na dzień 31 grudnia 1933), Пінск, 1933, Wydawnictwo Drukarni Diecezjalnej
- Беларус (Нью-Ёрк). 1978. № 258; 1980. № 283—284.
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999.
- Юры Туронак «Мадэрная гістрыя Беларусі» разьдзел — «Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску», Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006.
- Юры Туронак «Трагізм і загадкавасьць лёсаў» // Наша Вера, 1(2) — 1996.
- Мартос А. Божым шляхам (Лёндан). 1967. № 1; 1979. № 150.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Папскага ўсходняга інстытута
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
- Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Постаці беларускага каталіцтва
- Постаці беларускай эміграцыі