Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мядзведзічы)
Выгляд
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
|---|---|
| | |
| 52°56′25,30″ пн. ш. 26°18′08,60″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Мядзведзічы |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Пінская дыяцэзія |
| Благачынне | Баранавіцкі ўсходні дэканат |
| Тып будынка | базіліка |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Дата пабудовы | 1908 год |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры эклектыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны з цэглы ў 1908 годзе па праекце архітэктара С. Шылера ў в. Мядзведзічы цяперашняга Ляхавіцкага раёна.
- На старых здымках
-
Інтэр’ер у 1913 г.
-
За часамі Першай сусветнай вайны
-
Асвячэнне нарожнага каменя, 1908 г. Наперадзе — кс. Гарасімовіч
-
За часамі Другой сусветнай вайны
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой аднавежавую трохнефную базіліку. Цэнтральны неф падоўжаны пяціграннай алтарнай часткай. З двух бакоў да яе прылягаюць рызніцы. Галоўны фасад мае ступеньчатую ярусную структуру. Выступы па баках фасаду згладжаныя валютамі. Нефы перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі, упрыгожанымі дэкаратыўным арнаментам.
- На сучасных здымках
-
2018 г.
-
2018 г.
-
Інтэр’ер, 2020 г.
-
Інтэр’ер, 2020 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мядзведзічы) на Вікісховішчы |
