Мікалай Іванавіч Грэч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Грэч
Nikolay Grech.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 (14) жніўня 1787
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 (24) студзеня 1867 (79 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: мовазнавец, журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык
Валодае мовамі: руская
Мова твораў: руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Грэч (3 (14) жніўня 1787, Санкт-Пецярбург — 12 (24) студзеня 1867, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік, выдавец, рэдактар, журналіст, публіцыст, філолаг, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і надворнага саветніка, обер-сакратара Сената — Івана Іванавіча (Johann Ernst) Грэча (17541803) і Кацярыны Якаўлеўны Грэч (народжанай Фрэйгольц), роднай цёткі вядомага скульптара П. К. Клота.

Атрымаў дамашнюю адукацыю, затым скончыў Юнкерскае юрыдычнае вучылішча пры Сенаце (18011804), пазней ператворанае ў Імператарскае вучылішча правазнаўства. Пасля сканчэння Юнкерскага вучылішча праслухаў некалькі курсаў у Галоўным педагагічным вучылішчы ў 18041807 гадах. Затым служыў сакратаром у Міністэрстве ўнутраных спраў і адначасова выкладаў рускую і лацінскую славеснасць у Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра (1804—1813), у Царскасельскім Ліцэі і розных прыватных пансіёнах. Быў членам Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў (з 1810), членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук (з 1827).[2]

М. І. Грэч (каля 1850)

Грэч быў блізкі да дзекабрыстаў, сябраваў з многімі з іх. Быў сакратаром (з 1815), намесным майстрам (1817—1818) блізкай да дзекабрыстаў масонскай ложы «Абранага Міхаіла». Актыўны дзеяч Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці ў 1818—1823 гадах. Быў адным з ініцыятараў і кіраўнікоў Вольнага таварыства стварэння вучылішч па методзе ўзаемнага навучання. Да пачатку 1825 года змяніў пазіцыі на «добранамерныя», аднак і пасля паўстання дзекабрыстаў не перапыняў з імі дзелавых і літаратурных адносін.

Браў удзел у распрацоўцы цэнзурнага статута 1828 года. Служыў пры міністры унутраных спраў, потым у Міністэрстве фінансаў (1836—1843), быў членам Вучонага камітэта пры Міністэрстве народнай асветы.

Шматгадовыя дзелавыя і сяброўскія адносіны звязвалі з Грэча з Ф. Булгарыным. У доме Грэча праходзілі «чацвяргі», на якіх бывалі К. Брулоў, Н. Кукальнік, П. Плятнёў, А. С. Пушкін, а таксама артысты, якія гастралявалі ў Санкт-Пецярбургу.

Сярод заслуг Грэча «Практическая русская грамматика» (Санкт-Пецярбург, 1827; 2-е выд.: Санкт-Пецярбург, 1834), «Начальные правила русской грамматики» (Санкт-Пецярбург, 1828), «Пространная русская грамматика» і намаганні па ўніфікацыі рускай граматыкі.

Калежскі саветнік (1823), стацкі саветнік (1829), дзейсны стацкі саветнік (1838), тайны саветнік (1863).

За час службы атрымаў ўзнагарод (прэмій) 7500 рублёў асігнацыямі і 2000 рублёў серабром.

Пахаваны на Волкаўскіх лютэранскіх могілках[3].

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У літаратуры дэбютаваў артыкулам «Синонимы. Счастие, благополучие, блаженство» ў «Журнале российской словесности» ў 1805 годзе. Удзельнічаў у выданні часопісаў «Гений Времён», «Журнал новейших путешествий», «Европейский музей». З 1810 член Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў. Быў выдаўцом і рэдактарам некалькіх перыядычных выданняў, якія ігралі важную ролю ў рускім літаратурным жыцці XIX ст.

Апублікаваў у 1815 годзе ў «Сыне отечества» артыкул «Обозрение русской литературы 1814 г.», чым упершыню ўвёў у рускай журналістыцы і літаратурнай крытыцы жанр гадавога агляду.

Склаў «Учебную книгу российской словесности, или Избранные места из русских сочинений и переводов в стихах и прозе с присовокуплением кратких правил риторики и пиитики и истории российской словесности» (ч. 1-4, Санкт-Пецярбург, 1819—1822), якая ўключае нарыс гісторыі рускай літаратуры з характарыстыкай асобных перыядаў. Браў удзел у альманаху А. А. Бястужава і К. Ф. Рылеева «Полярная звезда».

Прыклад дарэвалюцыйнай цэнзуры. Кніга М. І. Грэча «Записки моей жизни» СПб., 1886, стар. 349. Зацэнзураваныя месцы замененыя кропкамі.

Аўтар раманаў «Поездка в Германию» (Санкт-Пецярбург, 1831) і вельмі папулярнага «Чёрная женщина» (Санкт-Пецярбург, 1834). Выдаў «літаратурныя падарожжы» «28 дней за границею, или Действительная поездка в Германию, 1835» (Санкт-Пецярбург, 1837), «Путевые письма из Англии, Германии и Франции» (Санкт-Пецярбург, 1839), «Письма с дороги по Германии, Швейцарии и Италии» (Санкт-Пецярбург, 1843), «Парижские письма с заметками о Дании, Германии, Голландии и Бельгии» (Санкт-Пецярбург, 1847).

Напісаў кнігу мемуараў «Записки о моей жизни».

Рэдактарская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Грэч (1865)

У кастрычніку 1812 года заснаваў гістарычны, палітычны і літаратурны штотыднёвы часопіс «Сын отечества» і рэдагаваў яго да 1839 года. Да сярэдзіны 1820-х гадоў «Сын отечества» быў найбольш уплывовым рускім часопісам. Ад пачатку ў ім браў удзел А. Ф. Ваейкаў. У 1816—1825 гадах у часопісе бралі ўдзел дзекабрысты браты А. А. Бястужаў і М. А. Бястужаў, Ф. М. Глінка, К. Ф. Рылееў, В. К. Кюхельбекер. Да ўдзелу ў часопісе таксама прыцягваліся К. М. Бацюшкаў, М. І. Гнедзіч, А. С. Грыбаедаў, Г. Р. Дзяржавін, П. А. Вяземскі, В. А. Жукоўскі, І. А. Крылоў, А. П. Куніцын, А. С. Пушкін.

Значэнне часопіса з-за страты аўтараў, — найперш асуджаных дзекабрыстаў, — і зменамі грамадска-палітычнай абстаноўкі і пазіцыі выдання зніжалася. З 1825 года сувыдаўцом «Сына отечества» стаў Ф. Булгарын. Адначасова Грэч супрацоўнічаў у часопісе Булгарына «Северный архив». У 1829 годзе абодва часопісы аб’яднаны ў адзін пад назвай «Сын отечества и Северный архив. Журнал литературы, политики и современной истории». Грэч і Булгарын прадалі яго; з 1838 года выдаўцом часопіса быў А. П. Смірдзін, Грэч і Булгарын да канца 1839 года заставаліся рэдактарамі. Да кіраўніцтва часопісам быў прыцягнуты М. А. Палявы, пазней Грэч адышоў ад удзелу, а часопісам кіравалі Сянкоўскі, Масальскі, Фурман.

З 1825 года разам з Ф. Булгарыным выдаваў і рэдагаваў літаратурную і палітычную газету «Северная пчела». Газета была папулярнай і ўплывовай; папулярнасць знізілася ў 1840-я гады. У 1860 годзе Грэч перадаў газету іншай рэдакцыі і рэдактарам стаў П. С. Усаў.

У 1829—1831 гадах Грэч быў рэдактарам «Журнала Министерства внутренних дел», у 1834—1835 — сурэдактарам часопіса «Библиотека для чтения». Разам з М. А. Палявым і Н. В. Кукальнікам выпускаў часопіс «Русский вестник» (1841—1844), які быў не дужа ўдалым.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[правіць | правіць зыходнік]

  • 1817—1821 — Дом І. І. Антонава — Вялікая Марская вуліца, 13;
  • 1821 — восень 1825 года — Дом А. І. Касікоўскага — Неўскі праспект, 15;
  • восень 1825—1831 — Прыбытковы дом Брэмера — Ісакіеўская плошча, 3;
  • 1831 — 12.12.1867 года — Дом Вучылішча глуханямых — набярэжная ракі Мойкі, 54.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Греч Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Профіль Мікалая Іванавіча Грэча на афіцыйным сайце РАН
  3. Могила на плане кладбища (№ 18) // Отдел IV // Весь Петербург на 1914 год, адресная и справочная книга г. С.-Петербурга / Ред. А. П. Шашковский. — СПб.: Товарищество А. С. Суворина — «Новое время», 1914.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Запрудскі С. М. Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XV Міжнародны з'езд славістаў (Мінск, 20-27 жніўня 2013 г.): Даклады беларускай дэлегацыі / Рэдкал. А. А. Лукашанец і інш.. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — С. 37–52..
  • Греч Николай Иванович // Список гражданским чинам первых III-х классов. Исправлен по 1-е июня 1866 г.. — СПб.: Типография Правительствующего сената, 1866. — С. 290.
  • Русские писатели. 1800—1917. Биографический словарь. Т. 2: Г — К. Москва: Большая российская энциклопедия, 1992. С. 18—21.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]