Мікалай Андрэевіч Ізюмаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Андрэевіч Ізюмаў
руск.: Николай Андреевич Изюмов
Nikolay Andreyevich Izyumov.jpg
Дата нараджэння 24 снежня 1920(1920-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1944(1944-06-28) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 1939—1944
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Мікалай Андрэевіч Ізюмаў на Вікісховішчы

Мікалай Андрэевіч Ізю́маў (руск.: Николай Андреевич Изюмов; 24 снежня 192028 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Сімскі завод (сучасны горад Сім Ашынскага раёна Чалябінскай вобласці, Расія). Скончыў 8 класаў школы, жыў у горадзе Аша, працаваў на заводзе. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Ульянаўскае бранятанкавае вучылішча. З кастрычніка 1941 г удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім, Бранскім, Данскім, Паўднёва-Заходнім і 1-м беларускім франтах. Удзельнік бітвы за Маскву і Сталінградскай бітвы. Быў двойчы паранены.

Камандзір танкавага батальёна гвардыі капітан А. М. Ізюмаў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі, у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 г. 24—28 чэрвеня 1944 г. батальён пад яго камандаваннем захапіў чыгуначную станцыю Мірадзіна і адрэзак шаша каля вёскі Баяры. 28 чэрвеня танкісты прарваліся да пераправы цераз Бярэзіну каля вёскі Шчаткава і захапілі яе. Капітан Ізюмаў быў паранены, не пакінуў поля бою. Загінуў у гэтым баі. Экіпаж танка ў перыяд з 26 па 28 чэрвеня знішчыў 7 гармат, 3 доты 10 агнявых кропак праціўніка.

Пахаваны А. М. Ізюмаў у брацкай магіле ў вёсцы Баяры Бабруйскага раёна[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар Героя вёска Дурынічы Бабруйскага раёна была перайменавана ў Ізюмава.
  • У гонар М. А. Ізюмава названы адна з вуліц і школа у горадзе Аша Чалябінскай вобласці, вуліца ў вёсцы Баяры Бабруйскага раёна[1].
  • У горадзе Аша помнік на Алеі Герояў і памятная дошка на доме, у якім жыў М. А. Ізюмаў[1].
  • Барэльеф каля Кургана Славы ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 188. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]