Мікалай Васілевіч Дучыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Васільевіч Дучыц)
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Дучыц
Дата нараджэння: 2 кастрычніка 1896(1896-10-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 верасня 1980(1980-09-03) (83 гады)
Месца смерці:
Паходжанне: беларус
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

Мікалай Васільевіч Дучыц (2 кастрычніка 1896, м. Любча, Наваградскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 3 верасня 1980, Мінск) — беларускі мастак, графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Навагрудскім гарадскім вучылішчы (1910—1914) у В. Іваненкі, Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 19141915) ва У. Федаровіча. Выкладаў маляванне ў школах, на рабфаках, у студыях у Мінску (1925—1925). Член Саюзу савецкіх мастакоў БССР (з 1933), у 1938 — старшыня праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнік шматлікіх выстаў, пачыная з Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 года. Персанальная выстаўка М. Дучыца была праведзена ў г. Мінску ў 1967 г. Жыў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Зіма», «Рэчка Волма», «Ля млына», «Лясная казка» і інш.). Пісаў таксама нацюрморты. У галіне графікі мастак зрабіў серыю гравюр «Стары Мінск», і акварэляў «Краявіды Мінска».

Карціны і графіка М. Дучыца знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

17 лютага 2009 г. ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь былі перададзеныя два творы мастака: «Зіма. Эцюд» (1949) і «Дубкі» (1953)[1].

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны М. Дучыца экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[2].

Зноскі

  1. К церемонии передачи картин Б. А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  2. И дольше века.... Национальный художественный музей Республики Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: "Чатыры чвэрці", 2014. — С. 483. — 600 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]