Мікалай Мінкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мінкевіч
Дата нараджэння 8 красавіка 1909(1909-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1980(1980-04-29) (71 год)
Месца смерці
Жонка Галіна Мінкевіч
Альма-матар
Член у

Мікалай Мінкевіч (8 красавіка 1909, Лунінец — 29 красавіка 1980, ЗША) — грамадскі дзеяч, лекар. Зяць Радаслава Астроўскага.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Мінкевіч паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1942 годзе скончыў універсітэт у Каўнасе. Ажаніўся з дачкой Астроўскага.

У 1942—1944 гадах працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай медыцынскай школы, а з сакавіка 1944 года стаў галоўным лекарам БКА. Дэлегат Другога Усебеларускага з’езду. З лета 1944 года — на эміграцыі.

Працаваў лекарам пры ЮНРРА і ІРО ў брытанскай зоне акупацыі Германіі, браў удзел у грамадскім жыцці беларусаў у лагеры ДП у Ватэнштаце. У 1949 годзе выехаў з сям’ёй у Аргенціну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі ў Сан-Луісе. У студзені 1955 года пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях штатаў Ілінойса, Агая, Місуры, Індыяны, Мічыгана. У 1976 годзе па выхадзе на пенсію пераехаў у Фларыду. У 1977 годзе на XVIII Пленуме БЦР быў абраны віцэ-прэзідэнтам БЦР. У 1970-х уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі.

Архіў Мікалая Мінкевіча захоўваецца ў зборах пры царкве Святой Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.