Мікалай Пятровіч Фёдараў
Мікалай Пятровіч Фёдараў | |
---|---|
руск.: Николай Петрович Фёдоров | |
Псеўданім | руск.: Колокол |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1933—1944 |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Мікалай Пятровіч Фё́дараў (15 чэрвеня 1915—17 красавіка 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, маёр. Герой Савецкага Саюза (1944)
М. П. Фёдараў нарадзіўся ў вёсцы Кайвакса (зараз у Ціхвінскім раёне Леніградскай вобласці). Скончыў сямігодку. У Чырвонай Арміі з 1933 года. У 1936 годзе скончыў 2-ю Ленінградскую артылерыйскую школу. З 1936 года камандзір артылерыйскага ўзвода, батарэі, памочнік начальніка штаба артылерыйскага палка ў Хабараўску. З 1940 года праходзіў навучанне ў Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года. Удзельнічаў у абароне Масквы. Са снежня 1942 г. знаходзіўся ў распараджэнні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба РСЧА. З сакавіка 1943 г. маёр Фёдараў намеснік камандзіра разведвальна-дыверсійнага атрада «Дзіма», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Удзельнічаў у падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнню гаўляйтэра В. Кубэ. Са студзеня 1944 г. М. П. Фёдараў камандзір партызанскага атрада, дзейнічаўшага ў раёне гарадоў Ковель, Уладзімір-Валынскі, Хелм.
Загінуў у баі з карнікамі 17 красавіка 1944 г. у раёне хутара Вайсковіцэ. Пахаваны ў горадзе Хелм.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- 2 ордэны Леніна,
- ордэн Чырвонай Зоркі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імем Героя названа школа ў горадзе Ціхвін.
- Мемарыяльныя дошкі ў вёсцы Кайвакса і на будынку школы ў Ціхвіне
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 365. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Мікалай Пятровіч Фёдараў на сайце «Героі краіны»
- Николай Дубровский Операция «Возмездие» Архівавана 28 лістапада 2010. (руск.) // Газета «РЭСПУБЛIКА», № 228 (5140). Субота, 27 лістапада 2010 г.
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Люблінскім ваяводстве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР
- Члены КПСС