Мікалай Пятровіч Цішачкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Цішачкін
Дата нараджэння 14 сакавіка 1938(1938-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1993(1993-04-30) (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 19591993
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Мікалай Пятровіч Ці́шачкін (14 сакавіка 1938, Віцебск — 30 красавіка 1993) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Коласа[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выконваў вострахарактарныя ролі, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам[1]. Сярод роляў беларускага рэпертуару: Шкаляр[2], Самахвальскі («Несцерка» В. Вольскага), Тата («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Віктар Пятрэня («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А. Петрашкевіча). Інш. ролі: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А. Астроўскага), Іван Пятровіч («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М. Горкага), Гела («Не трывожся, мама!» паводле Н. Думбадзе), Ламбардзі, Маскатэль, Дэ ля Катары («Слуга двух гаспадароў», «Каханне не жарты», «Забаўны выпадак» К. Гальдоні), Броннікаў («Пяць рамансаў у старым доме» У. Аро), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Навасельцаў («Таварышы па службе» Э. Брагінскага[ru] і Э. Разанава)[1], Джордж («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда), Афіцыянт («Жаночы стол у Паляўнічай зале» В. Мярэжкі), Аляксандр II («Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча), Генрых VI («Генрых VI» У. Шэкспіра)[2] і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Т. Дз. Арлова. Цішачкін Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 2,0 2,1 Цішачкін Мікалай Пятровіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]