Мікалай Рыгоравіч Юркевіч
Мікалай Рыгоравіч Юркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2017 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | правазнавец, сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1968) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікала́й Рыго́равіч Юрке́віч (18 студзеня 1928, в. Сяргеевічы, цяпер Мінская вобласць — 3 снежня 2017) — беларускі правазнавец, сацыёлаг. Заслужаны юрыст Беларусi.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1950 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, потым аспірантуру пры ім. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1955 годзе па тэме «Праваздольнасць грамадзяніна СССР па савецкім грамадзянскім праве».
З 1953 года (з невялікімі перапынкамі) працаваў спачатку ў Мінскім юрыдычным інстытуце, а пасля пераўтварэння яго ў факультэт — на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у тым ліку з 1974 па 1978 і з 1981 па 1994 гады — загадчыкам кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права. З 1994 года — прафесар кафедры.
Першы невялікі перапынак у працы на юрыдычным факультэце звязаны з падрыхтоўкай доктарскай дысертацыі. У гэты час Мікалай Юркевіч займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка у аддзеле прававых навук АН БССР (1960—1963). Прычына другога перапынку звязана з тым, што ў 1978 годзе ён узначаліў сектар праблем сям’і Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БДУ, а потым — і саму лабараторыю.
Сумяшчаў навукова-педагагічную дзейнасць з юрыдычнай практычнай і выдавецкай дзейнасцю. Займаўся праблемамі сацыялогіі, сямейнага, працоўнага права, грамадзянскага працэсуальнага і трацейскага судаводства. Фактычна кіраваў працэсамі арганізацыі Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і ўзначальваў яго з моманту стварэння (з красавіка 1994 года па 2005 год). Знаходзіцца ў рэкамендацыйным спісе арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда і быў сябрам яго прэзідыума. Галоўны рэдактар створанага ім часопіса «Прамыслова-гандлёвае права» (выдаецца з 1996 года).
Уваходзіў у склад групы па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, распрацаваў канцэпцыю новага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны першапачатковы тэкст праекта новага ГПК Рэспублікі Беларусь і праекта Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года «Аб міжнародным арбітражным (трацейскім) судзе». Сябра савета па абароне дысертацый БДУ, а раней і сябра спецыялізаванага савета НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку сямі манаграфій і дзесяці калектыўных кніг па праблемах сацыялогіі сям’і, сямейнага права, грамадзянскага працэсуальнага права і працоўнага права.
Падрыхтаваў больш за 20 кандыдатаў навук у галіне права і сацыялогіі не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы і В’етнаме.
Асноўныя працы: Основания развода по советскому семейному праву. Минск, 1959; Заключение брака по советскому семейному праву. Минск, 1965; Советская семья. Функции и условия стабильности. Минск, 1970; Трудовой коллектив и его руководитель. Минск, 1976; Семья и личность. Минск, 1986; Гражданский процесс БССР : учеб. пособие: в 4 кн. Минск, 1979—1982 (у суаўт.); Трудовое право: учебник. Минск, 1997 (у суаўт., перавыданнi: 2002, 2004, 2006, 2010); Гражданский процесс. Общая часть: учебник. Минск, 2000, 2006 (у суаўт.); Гражданский процесс. Особенная часть: учебник. Минск, 2002, 2007 (у суаўт.); Практикум по гражданскому процессу. Минск, 2000 (у суаўт.); Практикум по хозяйственному процессу. Минск, 2002 (у суаўт.); Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Республики Беларусь. Минск, 2005 (у суаўт.); Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь. Минск, 2000 (у суаўт., перавыданнi: 2003, 2005, 2008, 2014).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Другой сусветнай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943) і Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1996).
Мае нагрудны знак Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II ступені (2009), у 2008 г. у намінацыі «Юрыдычныя навукі» ўзнагароджаны вышэйшай юрыдычнай прэміяй «Фемида», а ў 2009 г. — памятным знакам «Ex lege» ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ганаровы работніка юстыцыі (2004), ганаровы работнік гаспадарчага суда (2005). Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
- Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ЮРКЕВІЧ Мікалай Рыгоравіч (18.01.1928)(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Сяргеевічах
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Сацыёлагі Беларусі
- Юрысты Беларусі