Слабада (Гайненскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223127
Аўтамабільны код
5
Слабада на карце Беларусі ±
Слабада (Гайненскі сельсавет) (Беларусь)
Слабада (Гайненскі сельсавет)
Слабада (Гайненскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Слабада (Гайненскі сельсавет)

Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Лагойска, 53 км ад Мінска, 44 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі МінскОрша.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Мураваны Двор, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Няплюевых. Паводле рэвізіі 1811 года, 72 душы мужчынскага полу, належала стацкаму саветніку І. Няплюеву. З 1838 года ўласнасць памешчыка С. Смаляка і яго жонкі Кацярыны. У 1846 годзе 124 сял. душы, у Айнаравіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1866 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1870 годзе 79 душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыцы К. Смаляк. У 1877 годзе Міністэрствам асветы адкрыта штатная школа, для яе ўзведзены ўласны будынак.

У 1886 годзе цэнтр Гайна-Слабодскай воласці, царкоўна-прыходская школа, бровар, вадзяны млын, за 1 вярсту маёнтак Мураваны Двор. Меліся вадзяны млын, карчма, народнае вучылішча.

У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, піцейны дом, цэнтр воласці. У 1905 годзе 19 гаспадарак, якія валодалі 396 дзес. зямлі, уваходзілі ў Тайна-Слабодскую сельскую грамаду. У 1909 годзе пабудавана драўляная капліца. Была прыпісана да Успенскай царквы ў в. Гайна.

На базе дарэвалюцыйнай створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 7 вёсак. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 года да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1919 года ў БССР. У 1924 годзе ў школе вучыўся 61 слабодскі вучань. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Слабадскога сельсавета Лагойскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У вёсцы створаны калгас «Іскра».

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор, загубілі 4 жыхароў, 2 вывезлі ў Германію. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 — у партызанскай барацьбе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца — помнік народнага драўлянага дойлідства

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]