Мікола Лупсякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Лупсякоў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Мікалай Радзівонавіч Лупсякоў
Дата нараджэння 4 сакавіка 1919(1919-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1972(1972-02-12) (52 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мікола (Мікалай Радзівонавіч) Лупсякоў (4 сакавіка 1919, Масква — 12 лютага 1972, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1921 г. сям’я з Масквы вярнулася на радзіму — у вёску Папаратнае ў Жлобінскім раёне. У 1932 г. сям’я пераехала ў суседнюю вёску Вішанькі, дзе бaцькa — колішні мaтpoc лiнкopa «Пeтpaпaўлaўcк», a пaзнeй лeдaкoлa «Тaймыp» — пpaцaвaў cтapшынёй кaлгaca. У 1935 г. Лупсякоў паступае на рабфак пры Белдзяржуніверсітэце, а ў 1936 г. — на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1941 годзе. У 1941 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння ў 1942 г. Смаленскага артылерыйскага вучылішча актыўна ўдзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным і Варонежскім франтах, у бітвах пад Курскам і Харкавам, дзе ў сакавіку 1943 года быў цяжка паранены. Пасля лячэння пісьменнік быў дэмабілізаваны з дзеючай арміі[1].

Працаваў у газеце «Казахстанская правда(руск.) бел.» (1943—1944), а таксама ў рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944—1945) і «Бярозка» (1945—1949). Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1944 года.

Памёр 12 лютага 1972 года ад сардэчнага прыступу, не дажыўшы менш за месяц да свайго 53-годдзя. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаць пачаў яшчэ ў школе. Пры падтрымцы Кузьма Чорнага ў 1935 г. надрукаваў у альманаху «Аднагодкі» апавяданне «Нeчaкaнae».

Пасля дэмабілізацыі і вяртання ў Беларусь выдаў зборнікі апавяданняў «Першая атака» (1944), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб’іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968). Пасля смерці пісьменніка выйшлі зборнікі апавяданняў «Міхалаў дуб» (1974), «Дняпроўская чайка» (1988).

Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню…» (1964).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У. Гаршына(руск.) бел., П. Паўленкі(руск.) бел., А. Гайдара, У. Курачкіна(руск.) бел. і іншыя.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Кузьма Чорны, які вельмі клапаціўся аб чысціні беларускай мовы[2] і які дапамог маладому аўтару выступіць у друку, перад смерцю з жалем і расчараваннем занатуе ў сваім «Дзённіку», што Лупсякоў, як і большасць іншых беларускіх пісьменнікаў, так і не авалодаў належным чынам беларускай мовай[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі

Зноскі

  1. Серафім Андpaюк. Мiкoлa Лyпcякoў. — Мiнcк: Пoлымя, 2007. — № 3 (929). — С. 172—173.
  2. Кузьма Чорны. Небеларуская мова ў беларускай літаратуры — Мінск: Узвышша, 1928. — № 5.
  3. Кузьма Чорны. Дзённік. — Мінск: Полымя, 1988. — № 4. — С.155-163.