Мікола Маляўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Маляўка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 снежня 1941(1941-12-13) (77 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт
Валодае мовамі: беларуская

Мікола Маляўка (Мікалай Аляксандравіч Маляўка; 13 снежня 1941, вёска Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», старшым рэдактарам на Беларускім радыё. З 1969 г. — старшы рэдактар рэспубліканскага метадычнага кабінета Міністэрства культуры БССР, з 1976 г. — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1980 г. — супрацоўнік часопіса «Вясёлка».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1957 г. (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, балады, байкі, 1988). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікола Маляўка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.