Мікіта Андрэевіч Баранок
Поўнае імя | Мікіта Андрэевіч Баранок | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 сакавіка 2004[1] (20 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 188 см[3] | ||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Шахцёр | ||||||
Нумар | 22 | ||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Мікіта Баранок (нар. 31 сакавіка 2004, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Сын беларускага футбаліста і трэнера Андрэя Баранка.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Займаўся футболам у Акадэміі АБФФ, а летам 2021 года далучыўся да «Віцебска», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. 13 мая 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі адгуляў усе 90 хвілін у матчы з «Гомелем» (1:1) і адзначыўся голам. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2023 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4][5].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме; у гэтым матчы адзначыўся голам.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2021 (2) | дубль | Віцебск | 16 | 1 | |
2022 | Д1 | Віцебск | 20 | 2 | |
2023 | Д1 | Шахцёр | 13 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ https://fc.vitebsk.by/player/baranok-nikita/
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Nikita-Baranok-430&season=2022MEN
- ↑ https://pressball.by/players/football/1757/
- ↑ Футбол. Никита Баранок стал игроком солигорского "Шахтера" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023. Праверана 5 студзеня 2023.
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Баранком (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.