Сямён Генадзевіч Шасцілоўскі
Поўнае імя | Сямён Генадзевіч Шасцілоўскі | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 мая 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Сямён Шасцілоўскі (нар. 30 мая 1994, Фаніпаль) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага «Дынама», у першай палове 2011 года выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», пасля далучыўся да дубля. 27 лістапада 2011 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» (3:4) дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Сезон 2012 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010». У першай палове 2013 года гуляў за дубль «Дынама», таксама правёў адзін матч у Лізе Еўропы. Улетку 2013 года ізноў адправіўся ў «Бярозу-2010», але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У сезоне 2014 заставаўся ў «Бярозе-2010», дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2015 пачаў у складзе «Дынама», але гуляў толькі за дубль. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], якой дапамог па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», але неўзабаве арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2016[4]. Сезон 2016 распачаў у якасці іграка асновы «цукровых», але ўлетку згубіў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года вярнуўся ў Мінск[5]. У студзені 2017 года, падпісаўшы новы кантракт з «Дынама», зноў адправіўся ў арэнду ў «Гарадзею»[6]. У сезоне 2017 па чарзе выхадзіў на поле і сядзеў на лаўцы запасных.
У лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[7], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[8]. У лютым 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[9]. У пачатку сезона 2018 пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. З чэрвеня па жнівень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове.
У верасні 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[11].
У снежні 2022 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[12].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы.
9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі (1:2). Пазней здолеў замацавацца ў зборнай як асноўны цэнтральны абаронца. Прымаў удзел у Кубках Садружнасці 2014 і 2015 у Санкт-Пецярбургу, турнір 2016 года быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 (1) | Д3 | Дынама-2 | ![]() |
10 | 1 |
2011 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2012 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
19 | 1 |
2013 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
17 | 1 |
2013 (2) | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
1 | 0 |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
24 | 1 |
2015 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
14 | 1 |
2015 (2) | Д2 | Гарадзея | ![]() |
13 | 1 |
2016 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
16 | 0 |
2017 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
15 | 0 |
2018 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
20 | 0 |
2019 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
16 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Гарадзея | ![]() |
19 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Славія | ![]() |
5 | 1 |
2021 | Д1 | Славія | ![]() |
23 | 0 |
2021 | Д1 | Славія | ![]() |
21 | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Semen Shestilovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/shestilovskiy-0
- ↑ "Городея" взяла у минского "Динамо" в аренду Шестиловского
- ↑ «Городея» арендовала Шестиловского на один сезон
- ↑ Шестиловский вернулся в минское «Динамо»
- ↑ Защитник минского "Динамо" Шестиловский продолжит играть в аренде в "Городее"
- ↑ Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман»
- ↑ "Городея" вышла из отпуска
- ↑ Шестиловский подписал двухлетний контракт с "Городеей"
- ↑ Шестиловский подписал контракт со "Славией"
- ↑ Шестиловский покинул "Славию"
- ↑ "Шахтер" подписал Семена Шестиловского (руск.). football.by (26 снежня 2022). Праверана 27 снежня 2022.