Ілья Ігаравіч Лукашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ілья Лукашэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Ігаравіч Лукашэвіч
Нарадзіўся 1 жніўня 1998(1998-08-01)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — 2018 Сцяг Беларусі Мінск 24 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная**
2018 — Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 6 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019.

Ілья Лукашэвіч (нар. 1 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а ў 2017 годзе замацаваўся ў яго складзе.

У чэрвені 2017 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 10 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Слуцка» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[2] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у зборнай у афіцыйных матчах 5 чэрвеня 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Мінск Сцяг Беларусі 6 0
2016 дубль Мінск Сцяг Беларусі 9 1
2017 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 2 0
2018 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 22 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]