Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч
Сяргей Ігнатовіч | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч | |
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1992[1] (27 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 192 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазіцыя | брамнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | няма | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2009 — 2019 | ![]() |
48 (-38) |
2012 | → ![]() |
10 (-11) |
2013 | → ![]() |
20 (-19) |
Нацыянальная зборная** | ||
2008 — 2009 | ![]() |
6 (-7) |
2010 — 2011 | ![]() |
5 (-9) |
2012 | ![]() |
3 (-4) |
2017 | ![]() |
1 (-1) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Сяргей Ігнатовіч (нар. 29 чэрвеня 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік.
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль мінчан.
Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 вярнуўся ў «Дынама», гуляў за дубль, нярэдка з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнага складу. 26 верасня 2012 дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы з пінскай «Хваляй» (5:0).
Сезон 2013 зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.
У пачатку сезона 2014 вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасці другога брамніка. 24 жніўня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч са «Слуцкам» (0:0). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.
У сезоне 2015 Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 года, пасля пераходу Гутара ў расійскі «Арэнбург», стаў іграком стартавага складу. У пачатку 2017 года, пасля няўдалай гульні ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У верасні 2017 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2019 года[2]. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы.
У сезоне 2018 быў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[3].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2010—2011 гадах быў асноўным брамнікам юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).
У 2012—2013 гадах быў другім брамнікам моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) пасля Арцёма Сарокі. Усяго ў аснове за моладзевую зборную правёў тры матчы.
13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2015, 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Дынама | ![]() |
11 | -7 |
2010 | дубль | Дынама | ![]() |
32 | -21 |
2011 | дубль | Дынама | ![]() |
25 | -26 |
2012 (1) | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
10 | -11 |
2012 (2) | дубль | Дынама | ![]() |
10 | -8 |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
20 | -19 |
2014 | Д1 | Дынама | ![]() |
8 | -6 |
2015 | Д1 | Дынама | ![]() |
2 | -0 |
2016 | Д1 | Дынама | ![]() |
16 | -12 |
2017 | Д1 | Дынама | ![]() |
13 | -6 |
2018 | Д1 | Дынама | ![]() |
4 | -3 |
2019 | Д1 | Дынама | ![]() |
5 | -11 |
Зноскі
- ↑ Sergey Ignatovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сергей Игнатович продлил контракт с минским "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" объявило о расставании с Игнатовичем