Сяргей Віктаравіч Чэрнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Чэрнік
RC Lens - AS Nancy-Lorraine (19-01-2019) 24.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Чэрнік
Нарадзіўся 20 ліпеня 1988(1988-07-20)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Нансі
Нумар 1
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2013 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 98 (-107)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 65 (-42)
2016 — Сцяг Францыі Нансі 37 (-46)
2016 — 2018   Сцяг Францыі Нансі II 4 (-6)
Нацыянальная зборная**
2013 — Сцяг Беларусі Беларусь 18 (-18)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2018.

Сяргей Чэрнік (нар. 20 ліпеня 1988, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік французскага клуба «Нансі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», упершыню згуляў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2010.

У 2011 годзестаў асноўным брамнікам «Нёмана». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым іграком каманды ў сезоне.

У лютым 2013 быў на праглядзе ў клубе расійскай Прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Гродна. Па выніках сезону 2013 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

1 студзеня 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[2]. Пачатак сезону 2014 прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан і захаваў месца ў аснове да канца сезону, нягледзячы на шэраг няўдалых матчаў. Выдатна пачаў сезон 2015, калі не прапускаў на працягу першых 10 матчаў чэмпіянату. З улікам папярэдняга сезону, «сухая» серыя Чэрніка склала агулам 1072 хвіліны, што стала новым рэкордам чэмпіянату Беларусі[3].

28 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам Лігі 1 «Нансі»[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2011 года галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборную[5], але тады ён так і не з’явіўся на полі. Пазней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у галоўнай камандзе 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Нёман Сцяг Беларусі 2 −2
2006 дубль Нёман Сцяг Беларусі 11 −7
2007 дубль Нёман Сцяг Беларусі 16 −13
2008 дубль Нёман Сцяг Беларусі 24 −19
2009 дубль Нёман Сцяг Беларусі 18 −20
2010 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 15 −16
2011 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 23 −30
2012 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 29 −32
2013 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 31 −29
2014 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 29 −18
2015 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 24 −10
2016 (1) Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 12 −14
2016/17 Д1 Нансі Сцяг Францыі 17 −21
2017/18 Д2 Нансі Сцяг Францыі 9 −11

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]