Дзяніс Максімавіч Кавалевіч
| Поўнае імя | Дзяніс Максімавіч Кавалевіч | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
29 сакавіка 2003[1] (22 гады) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||
| Нумар | 88 | ||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Дзяніс Кавалевіч (нар. 29 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец кобрынскай ДЮСШ, пазней гуляў на юнацкім узроўні за акадэміі салігорскага «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе стаў прыцягвацца да дубля дынамаўцаў.
У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб. Спачатку гуляў за дубль, неўзабаве стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 лістапада 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Віцебска» (2:0).
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў красавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра». У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену, тым не меней здолеў у сезоне 2022 адзначыцца 10 галамі.
У пачатку 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай салігорскага «Шахцёра».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2020 | дубль | Дынама | 14 | 4 | |
| 2021 | Д1 | Рух | 3 | 0 | |
| 2022 | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | 21 | 10 |