Місія Еўрапейскага Саюза ў Арменіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Місія Еўрапейскага Саюза ў Арменіі
англ.: European Union Mission in Armenia
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Ехегнадзор (Офіс сувязі ў Ерэване)
Заснаванне
Дата заснавання 23 студзеня 2023
Колькасць супрацоўнікаў
  • 209 чал.
Матчыная арганізацыя Еўрапейскі Саюз

Місія Еўрапейскага Саюза ў Арменіі (ЕУМА) (англ.: European Union Mission in Armenia) — грамадзянская місія Еўрапейскага саюза ў рамках Агульнай палітыкі бяспекі і абароны на тэрыторыі Арменіі[1][2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пра стварэнне Місіі было абвешчана 23 студзеня 2023 года ў адказ на афіцыйны запыт улад Арменіі пасля сутыкненняў на азербайджана-армянскай мяжы. Місія абапіраецца на працу двух папярэдніх: Місія назіральнікаў Еўрапейскага саюза ў Арменіі (EUMCAP) і Група дапамогі ў планаванні Еўрапейскага саюза ў Арменіі (EUPAT)[3][4].

Місія працягвае назіральную дзейнасць, якая раней праводзілася назіральнікамі Місіі назіральнікаў Еўрасаюза ў Грузіі.

11 снежня 2023 года ЕС пацвердзіў, што колькасць супрацоўнікаў павялічыцца з 138 да 209 чалавек[5].

Пасля армянскай памежнай правакацыі з лютым 2024 года, Міністэрства замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі заявіла, што замест садзейнічання рэгіянальнай стабільнасці Місія стала агентам «бінокальнай дыпламатыі», арганізоўваючы візіты ў памежныя раёны еўрапейскіх афіцыйных асоб і неафіцыйных дэлегацый.

Мандат[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай місіі з'яўляецца «садзейнічанне стабільнасці ў прыгранічных раёнах Арменіі, умацаванне даверу і бяспекі ў пацярпелых ад канфлікту раёнах і забеспячэнне ўмоў, якія садзейнічаюць нармалізацыі адносін паміж Арменіяй і Азербайджанам пры падтрымцы ЕС»[3][6]. Мандат ЕУМА будзе дзейнічаць 2 гады, а яе аператыўны штаб знаходзіцца ў Арменіі[3][7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. EU greenlights Armenia mission to ease border tensions (англ.). The Associated Press (23 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  2. Ghazanchyan, Siranush. EU establishes civilian mission in Armenia to contribute to stability in border areas (англ.). Public Radio of Armenia (23 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  3. а б в Armenia: EU establishes a civilian mission to contribute to stability in border areas (англ.). European Council (23 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  4. .@EUCouncil has established a civilian #CSDP mission in 🇦🇲 #Armenia to enhance EU awareness and contribute to stability on AM side of AM-AZ border (англ.). EU Council Press in Twitter (23 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  5. EU To Increase Monitoring Mission In Armenia To 209 Observers From 138 (англ.). Radio Free Europe/Radio Liberty (11 снежня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  6. Staff, Asbarez. EU Will Deploy 2-Year Mission to Armenia Border (англ.). EU Council Press in Twitter (23 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  7. EU authorises another monitoring mission to Armenia-Azerbaijan border (англ.). bne IntelliNews (24 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.