Міхал Мікалаевіч Запольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Мікалаевіч Запольскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 студзеня 1893(1893-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1956(1956-10-10) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Міхал Мікалаевіч Запольскі (21 студзеня 1893, Калядзічы — 10 кастрычніка 1956, Мінск) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Жыў у Югаславіі і Балгарыі. Чыгуначнік па прафесіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У эміграцыі з канца 1919 года. Пісаў пра свой лёс: «Нядоля мяне насіла па свеце, як Марку па пекле: быў я і ў Крыме, і на Каўказе, пасля ў Турцыі, у Грэцыі, у Булгарыі, а нарэшце папаў у Сэрбію». У 1920—1950 жыў у Каралеўстве сербаў харватаў і славенцаў (Югаславіі). Падтрымліваў сувязі з культурнымі арганізацыямі ў Беларусі. Выступаў у заходнебеларускім друку. У выніку ўскладнення палітычнай сітуацыі і пасля арышту сына выехаў у Балгарыю. У Югаславіі і Балгарыі працаваў на чыгунцы. У 1955 аказаўся ў Расіі, працаваў кладаўшчыком цаліннага саўгаса ў Наваўзенскім раёне Саратаўскай вобласці. У 1956 вярнуўся на Беларусь, працаваў лабарантам у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў пісаць у 1913 па-руску. У 1918-19 многа пісаў па-беларуску. Дэбютаваў у 1918 у газеце «Вольная Беларусь». У 1920-30 дасылаў допісы, вершы, апавяданні ў Заходнюю Беларусь. Таксама пісаў на сербахарвацкай і балгарскай мове. Супрацоўнічаў з югаслаўскімі газетамі і часопісамі. У Бялградскім дзіцячым тэатры «Бошко Буха» ставіліся яго п’есы. У 1955-56 не меў магчымасці выступаць у друку. Рад матэрыялаў пра жыццё Балгарыі апублікаваў за подпісам нявесткі — Марыйкі Шуплевай-Запольскай.

Падрыхтаваў зборнікі вершаў «З настрою на чужыне», «Песні». У бібліятэцы Урублеўскіх захоўваюцца рукапісы і зборнік, набраны на шапірографе, «Жменя песняў». У сямейным архіве Шуплевай-Запольскай захоўваюцца яго руския кнігі «И петь и плакать», «Мечтатель» І пець і плакаць, Летуценнік, беларуская паэма «Рагнеда», п’есы «Мана кахання», «Жыццё і каханне» і іншыя творы.

Друкаваўся ў газетах і часопісах, у тым ліку ў аднадзёнках (Вольная Беларусь, Беларускі шлях, Беларускія ведамасці, Беларускі звон, Наша будучына, Маладое жыццё, Новае жыццё, Каляда, Новагоднік, Сын Беларуса, Сялянская праўда, Праваслаўны беларус, Наша справа, Сялянская ніва, Наш голас, Наша праўда; сербахарвацкія Железнички венац, Земља, Ошишани јеж[sr]).

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Максім Танк прысвяціў яму вершы

Здарова, браце! Чуў, што ты
Забыў зямлю бяроз і вербаў,
Зрабіўся важным і таўстым,
Па Белаградзе ходзіш сэрбам…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Барташэвіч, І. Чарота. Запольскі Міхал // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 593
  • Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі. 2014. ISBN 978-985-08-1676-4
  • Наша будучына. № 3. 1922