Міхась Тулейка
Міхась Тулейка | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі і вайсковы дзеяч |
Дата нараджэння | 8 верасня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1998 (82 гады) |
Месца смерці | |
Веравызнанне | БАПЦ |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Міхась Тулейка (8 верасня 1915 — 6 сакавіка 1998) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Афіцэр БКА, сябра БНП, БНС і БАЗА.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 верасня 1915 г. у Нясвіжы Слуцкага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. У 1936 г. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго адразу быў забраны ў Войска Польскае на падрыхтоўчыя курсы афіцэраў. У 1937 г. пачаў працаваць настаўнікам у Нясвіжы, пазней — у Снове.
З пачаткам Другой сусветнай вайны у 1939 г. быў зноў мабілізаваны ў Войска Польскае, паранены ў баях пад Варшаваю. Пасля зноў працаваў настаўнікам у Нясвіжы, потым заступнікам дырэктара Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пазней працаваў у Баранавіцкай настаўніцкай семінарыі. Кіраваў камітэтам Беларускай народнай самапомачы на Баранавіцкую акругу. Быў дэлегатам Другога Усебеларускага кангрэсу. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі, удзельнічаў у нарадах актыву БНП у Мінску.[2] Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Берліне ў 1944 г. у рангу афіцэра быў далучаны да кадравага батальёна, што фармаваўся ў школе на вуліцы Lychenerstrasse, аднак калі батальён быў ужо сфармаваны на пачатку 1945 г. у Баварыі, яго туды не паслалі. Займаўся вярбоўкай добраахвотнікаў у беларускае войска.
Пасля Другой сусветнай вайны вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце UNRRA і Украінскім вольным універсітэце ў Рэгенсбургу. Заснавальнік Беларускага студэнцкага згуртавання. У 1949 г. выехаў у ЗША. Быў абраны першым старшынём Згуртавання беларуска-амерыканскай моладзі. Уваходзіў у рэдакцыйную калегію часопіса «Віці». Зарганізаваў першы беларускі скаўтынгавы атрад у Амерыцы. Сябра Беларуска-амерыканскага задзіночання, пэўны час кіраваў Нью-ёркскім і Нью-джэрсійскім аддзеламі арганізацыі. Найбольш часу аддаваў працы на пасадзе старшыні парафіяльнай рады БАПЦ у Брукліне, быў рэгентам хору. Пазней, пераехаўшы ў Нью-Джэрсі, працягваў сваю грамадска-рэлігійную дзейнасць у Хайленд-Парку.
Памёр 6 сакавіка 1998 г. у Нью-Джэрсі, ЗША.
Зноскі
- ↑ Наталля Гардзіенка. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 8 верасня. Апанас (Мартас), Міхась Тулейка . Архівавана з першакрыніцы 12.01.2020.
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
- Асобы
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжы
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Нью-Джэрсі
- Выкладчыкі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Ваенныя Польшчы
- Ваенныя Беларусі
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
- Постаці беларускай эміграцыі
- Беларусы ў ЗША
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса