Міхаіл Ільіч Калдубаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Ільіч Калдубаў
Дата нараджэння

8 лістапада 1898(1898-11-08)

Месца нараджэння

вёска Айраны,
Расійская імперыя
(цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць

Дата смерці

10 студзеня 1967(1967-01-10) (68 гадоў)

Месца смерці

Арэнбург, СССР

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя,
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918-1920).svg РСФСР,
Red Army flag.svg СССР

Род войскаў

пяхота

Гады службы

19161956

Званне
Генерал-маёр
Камандаваў

128-я гвардзейская стралковая дывізія

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Міхаіл Ільіч Калдубаў (18981967) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Ільіч Калдубаў нарадзіўся 8 лістапада 1898 года ў вёсцы Айраны, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і селяніна. Рускі. Скончыў Віленскае вышэйшае гарадское вучылішча. Працаваў электраманцёрам у Пензе. З 1916 года служыў у царскай арміі унтэр-афіцэрам.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам сувязі палка і дывізіі.

У 1922 і 1925 гадах праходзіў падрыхтоўку на курсах удасканалення каманднага складу. У 1922-1931 гадах праходзіў службу ў Беларускай, Паўночна-Каўказскай ваенных акругах на пасадах памочніка начальніка штаба палка, камандзіра-камісара батальёна, начальніка сувязі стралковай дывізіі. У 1935 г. скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З ліпеня па снежань 1939 г. знаходзіўся пад следствам у органах НКУС. Быў апраўданы і адноўлены ў РККА, прызначаны старшым выкладчыкам сувязі Грозненскага пяхотнага вучылішча.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім(руск.) бел., Закаўказскім, 4-м Украінскім(руск.) бел. франтах і ў складзе Асобнай Прыморскай Арміі(руск.) бел..

Са студзеня па жнівень 1943 года - начальнік штаба 389-й стралковай дывізіі(руск.) бел. (37-я Армія)[1].

Са жніўня па верасень 1943 года - начальнік штаба 11-га стралковага корпуса(руск.) бел.[2].

З 25 верасня 1943 - па 11 мая 1945 - камандзір 83-й Туркестанскай горна-стралковай дывізіі (ператворанай 09.10.1943 г. у 128-ю гвардзейскую стралковую дывізію)[3].

Камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі (60 я армія, 4-ы Украінскі фронт) гвардыі генерал-маёр Калдубаў вызначыўся ў Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі(руск.) бел.. Яго дывізія, вядучы актыўныя баявыя дзеянні на оламаўцкім кірунку (з 10.3.1945 па 5.5.1945), адыграла вырашальную ролю ў вызваленні буйных прамысловых цэнтраў Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза Міхаілу Ільічу Калдубаву прысвоена 29.6.1945 года.

Пасля вайны гвардыі генерал-маёр Калдубаў скончыў курсы камандзіраў злучэнняў пры ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе па стану здароўя звольнены ў адстаўку. Вёў ваенна-патрыятычную працу.

Памёр у 1967 годзе. Пахаваны на арэнбургскіх могілках, на магіле ўсталяваны бюст[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682526; единица хранения 214.
  2. ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682525; единица хранения 70.
  3. Справочник Соединений и частей РККА. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  4. История Оренбуржья — Колдубов Михаил Ильич (1898-1967). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — [[Special:Booksources/отс., Рег. № в РКП 87-95382|ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382]].
  • Коллектив авторов «Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь» — м.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 1. — 672 с. — ISBN 5-901679-08-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Ільіч Калдубаў на сайце «Героі краіны»