Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі
Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1763 |
Дата смерці | 1825 |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Мінск і інш. |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Міхаіл Іосіфавіч Чахоўскі (1763 — пасля 1825(?)) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Аўтар праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве[1]. У 1805—1825 гадах працаваў мінскім губернскім архітэктарам[2]. Тытулярны саветнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1804—1831 гадах займаўся архітэктурнай практыкай у Мінску[3].
Пасля пажару 1809 года займаўся аднаўленнем будынка Троіцкага манастыра базыльянак, з прыбудовай да яго з усходу галерэі.
На заказ Мінскага дабрачыннага таварыства архітэктар М. Чахоўскі распрацаваў праект пабудовы на рыначным Траецкім пляцы комплексу касцёла і шпіталя сясцёр міласэрнасці. Гэты комплекс быў пабудаваны ў 1811 годзе. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляўся велізарны касцёл у стылі ампір, па баках да якога прылягалі манастырскія карпусы[4].
У 1814 годзе распрацаваў праект новага каменнага касцёла Святой Тройцы, арыентаванага галоўным фасадам на вуліцу Траецкую, але на пабудову храма не хапіла сродкаў. Вядома, што на вуглу Аляксандраўскай і Траецкай быў збудавана аднапавярховы каменны будынак плябаніі з вялікім склепам і дзве невялікія крамы, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы[5].
М. Чахоўскі з’яўляецца верагодным аўтарам праекту мінскіх гандлёвых радоў, пабудаваных у 1810—1817 гадах.
У 1817—1825 гадах Мінскі губернскі архітэктар[3].
У 1819 годзе правёў рэканструкцыю мінскай ратушы, калі да яе паўднёва-ўсходняга фасада прыбудавалі арыгінальную агароджу, упрыгожаную ляпным дэкорам і маляўнічымі кампазіцыямі.
У 1824 годзе склаў праект рамонту і частковай рэканструкцыі Петрапаўлаўскай царквы ў Мінску[6].
Разам з Казімірам Хршчановічам кіраваў будаўніцтвам Пішчалаўскага замка[7].
М. Чахоўскі згадваецца, як губернскі архітэктар, яшчэ ў 1825 годзе, але яго далейшы лёс невядомы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Работы: праекты будынка ўрадавай установы і будынка павятовага і ніжняга земскага суда ў Чэрвені (1803—1806), флігеля для павятовага казначэйства ў Мазыры (1804), будаўніцтва духоўнай семінарыі (з А. Мельнікавым) і дома К. Шэмета па вул. Францысканскай у Мінску (1803), праекты будынкаў урадавай установы для Вілейкі, казначэйства і гараднічага праўлення для Бабруйска, 2-павярховага корпуса і 3 флігеляў для казначэйства і гараднічага праўлення ў Слуцку, дома гараднічага ў Пінску (усе 1806), моста цераз р. Свіслач у Мінску (1812), вайсковых пабудоў у Мінску і дваранскага дома ў Бабруйску (1814), корпуса ўрадавай установы і казначэйства ў Пінску і будынка ўрадавай установы з архівам і казначэйства ў Барысаве (1817), праект рамонту і частковай рэканструкцыі Кацярынінскай (Петрапаўлаўскай) царквы ў Мінску (1824)[3].
Зноскі
- ↑ 250 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА ЧАХОЎСКАГА
- ↑ Дойлідства Беларусі. Частка 1 (А-БЯРОЗА) Архівавана 18 лютага 2017.
- ↑ а б в Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Сувораўскае ваеннае вучылішча Архівавана 13 верасня 2011.. // Сайт «Мінск стары і новы». (Праверана 14 снежня 2010).
- ↑ (бел.) Дзянісаў У. М. Першы касцёл // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 310.
- ↑ Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч
- ↑ Турэмныя вежы ня вытрымалі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чахоўскі Міхаіл Іосіфавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Нарадзіліся ў 1763 годзе
- Памерлі ў 1825 годзе
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Мінска
- Мінскія губернскія архітэктары
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары Мазыра
- Архітэктары Чэрвеня
- Архітэктары Вілейкі
- Архітэктары Бабруйска
- Архітэктары Слуцка
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары Барысава
- Архітэктары Расійскай імперыі