Троіцкі манастыр базыльянак
Манастыр | |
Троіцкі манастыр базылянак | |
---|---|
53°54′28″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Ордэнская прыналежнасць | Ордэн базыльянак |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Ф. Крамер |
Заснавальнік | Марына Вяжэвіч |
Дата заснавання | 1630 |
Будаўніцтва | 1799—1800 гады |
Дата скасавання | 1835 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Троіцкі манастыр базыльянак — колішні манастыр у Мінску, размешчаны на Старатраецкай плошчы па адрасе вуліца Максіма Багдановіча, 2. Помнік архітэктуры класіцызму. Існаваў у XVIII — пачатку XIX стст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1630 годзе Марынай Вяжэвіч на Траецкай гары (сучасная вуліца Максіма Багдановіча) пры драўлянай царкве, якая вядомая з XV ст.. Мураваны манастырскі будынак узведзены ў 1799—1800 гадах (архітэктар Фёдар Крамер). Пасля пажару 1809 года манастырскі будынак адноўлены (архітэктар Міхаіл Чахоўскі), з усходу да яго прыбудавана галерэя.
Дакладная дата закрыцця базыльянскага манастыра на Траецкай гары не вядома, але, відаць, гэта адбылося ў 1835 годзе. Вядома, што манашкі былі пераселены ў Мядзел. Вопіс манастырскіх будынкаў праведзены 15 мая 1835 года, паводле высачайшага распараджэння манастыр з пляцам перададзены Прыказу грамадскай апекі. Пасля неабходных рамонтных работ (архітэктар Казімір Хршчановіч), 22 чэрвеня 1835 года ў мураваным двухпавярховым былым манастырскім корпусе размясцілі гарадскую бальніцу на 40 ложкаў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова манастырскі корпус, узведзены ў 1799—1800 годзе архітэктарам Фёдарам Крамерам, уяўляў сабой двухпавярховы, П-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам будынак. Сіметрычны галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам) і раскрапаваны трыма рызалітамі, завершанымі трохкутнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі). Памяшканні перакрытыя крыжовымі, калідоры — цыліндрычнымі скляпеннямі. Інтэр’еры на першым паверсе ўсходняга крыла былі ўпрыгожаныя насценнай размалёўкай, некаторыя з фрэсак часткова захаваліся пад слоем пазнейшага пабелу[2]. На поўнач ад манастыра знаходзілася брама-званіца.
Пасля пажару 1809 г. манастырскі будынак быў адноўлены (арх. М. Чахоўскі), з усходу да яго прыбудаваная галерэя.
Паводле плана, складзенага ў 1814 г., планавалася пабудаваць новую мураваную царкву, якая б злучалася з манастырскім корпусам галерэяй. З усходняга боку манастырскі корпус галерэяй злучаўся са службовым мураваным будынкам. Амаль перпендыкулярна да існуючага манастырскага корпуса праектавалася пабудаваць яшчэ адзін мураваны корпус. Тэрыторыя манастыра па праекце была абнесена драўлянай агароджай. Уздоўж агароджы па былой вул. Аляксандраўскай (сучасная вул. М. Багдановіча) і вул. Паліцэйскай (сучасная вул. Я. Купалы) размяшчаліся гаспадарчыя драўляныя будынкі. З боку р. Свіслач знаходзіўся агарод. Аднак цалкам гэты праект не быў рэалізаваны[1].
Зноскі
- ↑ а б Славутасьці Беларусі . Архівавана з першакрыніцы 20 верасьня 2015. Праверана 20 верасня 2015.
- ↑ Троицкое предместье . myminsk.com. Архівавана з першакрыніцы 20 верасьня 2015. Праверана 20 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
- Чарняўскі Ф. В. Заснаванне Менскага Свята-Траецкага жаночага манастыра ў кантэксце фундацыйнай дзейнасці жонкі менскага земскага пісара Марыны Вяжэвіч (1630—1650‑я гг.) // Архiварыус. — Выпуск 20, 2022. — С. 201—210.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Троіцкі манастыр базыльянак
- Троіцкі манастыр базыльянак на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Троіцкі манастыр базыльянак на сайце «Архіварта»
- З’явіліся ў 1800 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Старатраецкая плошча
- Траецкае прадмесце
- Базыльянскія манастыры Беларусі
- Культавыя збудаванні Мінска
- Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм
- XVII стагоддзе ў Мінску
- XVIII стагоддзе ў Мінску
- Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)
- 1800 год у Беларусі
- 1630 год у Еўропе