Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў
Дата нараджэння 3 лістапада 1907(1907-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1942(1942-05-12) (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19281937, 19391942
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў (1907, Мінская вобласць — 1942, Харкаўская вобласць) — камандзір 1-га танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады 38-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, капітан. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 лістапада 1907 года ў вёсцы Нача цяпер Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Беларус. З 1916 г. вучыўся ў няпоўнай сярэдняй школе, пасля яе заканчэння працаваў рамонтнікам на чыгунцы. У 1927 годзе скончыў Барысаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў аграномам.

У Чырвонай Арміі з 1928 года, па камсамольскай пуцёўцы. Скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР у 1931 годзе. З 1931 года — камандзір узвода 24-га стралковага палка Беларускай ваеннай акругі. У 19321933 гадах прайшоў навучанне на курсах удасканальвання каманднага саставу ў Маскве. З 1933 па 1937 гады камандаваў танкавым узводам, а затым танкавай ротай у 4-й асобнай танкавай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі, затым з’ехаў на вучобу. Член ВКП(б) з 1935 года. У 1936 годзе скончыў камандныя курсы пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна. У жніўні 1937 года М. В. Шастакоў звольнены ў запас. Працаваў тэхнікам-машыназнаўцам на прадпрыемствах Мінска.

У красавіку 1939 года адноўлены ў кадрах Чырвонай Арміі і прызначаны камандзірам вучэбнай роты ў 18-ю лёгкую танкавую брыгаду, са жніўня 1939 года — памочнік начальніка 1-й часткі штабу 43-й аўтабранятанкавай брыгады.

Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў, камандзір аўтабранятанкавага батальёна 43-й аўтабранятанкавай брыгады Беларускай ваеннай акругі. У складзе батальёна быў накіраваны на фронт савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў, удзельнічаў у баях. У чэрвені 1940 года прызначаны начальнікам штаба 7-га разведвальнага батальёна 7-й танкавай дывізіі. З 15 чэрвеня 1941 года — начальнік штаба 100-га танкавага палка 50-й танкавай дывізіі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. У складзе дывізіі прыбыў на Заходні фронт у пачатку ліпеня, удзельнічаў у баях пад Бабруйскам і Магілёвам. Са жніўня 1941 года ў той жа дывізіі на Бранскім фронце ваяваў пад Гомелем і Бранскам. З лістапада 1941 года — камандзір танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады на Паўднёва-Заходнім фронце. За подзвігі ў цяжкіх абарончых бітвах лета і восені 1941 года двойчы прадстаўляўся да ўзнагароджання ордэнам Чырвонага Сцяга, але прадстаўленні згубіліся недзе ў штабах. Сям’я М. Д. Шастакова загінула ў першыя дні вайны ў Беластоку.

Камандзір 1-га танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады капітан Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў асабліва вызначыўся ў Харкаўскай бітве мая 1942 года. У першы дзень савецкага наступу на Харкаўскім накірунку танкавы батальён капітана Шастакова з ходу фарсіраваў раку Бабка, захапіў два вузлы варожага супраціўлення каля вёскі Непакрытае Ваўчанскага раена Харкаўскай вобласці Украінскай ССР, узяў шмат палонных. Падчас адбіцця контратакі праціўніка агнём з танка капітан М. Д. Шастакоў знішчыў чатыры гарматы з разлікамі. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў вёсцы Шастакова Ваўчанскага раена Харкаўскай вобласці.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1942 года капітану Шастакову Міхаілу Дзянісавчу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Імя Героя носіць Унечская сярэдняя школа Бранскай вобласці, вуліца ў аграгарадку Нача Крупскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР "«О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 5 няобря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 7 ноября (№ 40 (199)). — С. 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 386.
  • Жилин В. А. Герои-танкисты 1941—1942 гг. — М.: Яуза, Эксмо, 2008.
  • Калинин В. В., Макаренко Д. Г. Герои подвигов на Харьковщине. — Харьков, 1970.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Михаил Денисович Шестаков на сайце «Героі краіны»