Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін
Дата нараджэння

20 верасня 1920(1920-09-20)

Месца нараджэння

Рудзенск, Цытвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня, БССР

Дата смерці

14 чэрвеня 1991(1991-06-14) (70 гадоў)

Месца смерці

Мінск, БССР, СССР

Месца пахавання

Паўночныя могілкі Мінска

Альма-матар

Віцебскае народнае мастацкае вучылішча

Прыналежнасць

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род войскаў

авіяцыя

Гады службы

19401945

Званне
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін (20 верасня 1920, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 24 чэрвеня 1991 Мінск) — Герой Савецкага Саюза, беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння Віцебскага мастацкага вучылішча працаваў у Мiнску на фабрыцы «Кастрычнік», там жа вучыўся ў аэраклубе. З 1939 ў шэрагах Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Батайскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Ваяваў у складзе 156-го авіяпалка на Калінінскім, Заходнім, Волхаўскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Свае першыя паветраныя перамогі сяржант М. М. Зялёнкiн атрымаў на знішчальніку І-16. З лета 1944 ваяваў ужо на Як-3.


Да жнiўня 1944 начальнік звяна 156-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Здзейсніў 218 баявых вылетаў, збіў асабіста 19 самалётаў і 1 аэрастат.

15 траўня 1946 за мужнасць і венную доблесць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, лётчыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі; медалямі.

У 1954 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, жыў і працаваў у Мінску. З 1965 Член Саюза мастакоў СССР. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.