Міхаіл Фёдаравіч Раманюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Раманюк)
Міхаіл Фёдаравіч Раманюк
Дата нараджэння 3 снежня 1944(1944-12-03) ці 3 студзеня 1944(1944-01-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1997(1997-09-04)[2]
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл (Міхась) Фёдаравіч Раманю́к (3 студзеня 1944, Брагінскі раён — 4 верасня 1997) — беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995).

Даследаваў пытанні народнага мастацтва, матэрыяльнай культуры Беларусі 19 — пач. 20 ст. (вясковая архітэктура, прылады працы, посуд, мэбля, адзенне і г. д.). Зрабіў мастацтвазпаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення 19 — пач. 20 ст.

Аўтар альбомаў і кніг «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Народны касцюм Чачэрска і ваколіц» (1993), серыі буклетаў-плакатаў «Беларускі нацыянальны касцюм» (1989—1992), а таксама аднаіменнай серыі паштовых картак і марак (1995—1997). Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення.

Стварыў сцэнічныя касцюмы для Дзяржаўнага народнага хору БССР, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфільма», у тым лiку фiльм «Людзi на балоце».

Удзельнік і арганізатар шэрагу мастацкіх выставак, сярод якіх «Беларускі нацыянальны касцюм» (Мінск, 1981, 1996; Парыж, Ліён 1981—1982).

Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» ў 1983—1985 гадах.

Выдадзены яго альбом «Беларускія народныя крыжы» (2000).

Міхаіл Фёдаравіч Раманюк «Беларускі нацыянальны касцюм»

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Маркi Рэспублiкi Беларусь з малюнкамі Міхаіла Раманюка:

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 2 лістапада 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France Mìhasʹ Ramanûk // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жыцьцяпіс Міхася Раманюка // Publishing House Salvia

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]