Ваўкавыска-Камянецкі строй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паштовая марка Беларусі «Ваўкавыска-Камянецкі строй»

Ваўкавы́ска-Камяне́цкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Панямонні: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны. Бытаваў у асяроддзі сялян і дробнай шляхты ў XIX — першай палове XX стагоддзяў.

Жаночая вопратка складалася з кашулі, спадніцы, фартуха, пояса, галаўнога ўбору і ўпрыгажэнняў. Мужчынская вопратка складалася з кашулі, нагавіц, рознакаляровага тканага пасу. Верхняя вопратка — сярмяга, куртка, кажух і інш. Дынамічнасць і ўзнёсласць мастацкага вобразу дасягалася каскадам складак андарака, світкі і выбеленага кужалю наміткі[1].

Зноскі

  1. М. Раманюк. Беларускае народнае адзенне. Панямонне. Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь» (27 кастрычніка 2011). Праверана 17 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]